Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў утварыць Патрыяршы экзархат Афрыкі
29 снежня 2021Старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ У. Р. Лягойда распавёў аб ключавых рашэннях, прынятых на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 29 снежня 2021 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Кіраўнік Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ паведаміў, што падчас пасяджэння члены Свяшчэннага Сінода заслухалі рапарт намесніка старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў архіепіскапа Ерэванскага і Армянскага Леаніда аб шматлікіх зваротах клірыкаў Александрыйскай Праваслаўнай Царквы з просьбай аб прыняцці іх пад амафор Маскоўскага Патрыярхату, якія працягваюць паступаць у адрас Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (журнал №100).
«Па выніках абмеркавання Сінод канстатаваў немагчымасць далейшай адмовы клірыкам Александрыйскай Праваслаўнай Царквы, якія падалі адпаведныя прашэнні, у прыняцці іх пад амафор Маскоўскага Патрыярхату» — адзначыў У. Р. Лягойда.
«У сувязі з гэтым, члены Сінода пастанавілі прыняць у юрысдыкцыю Рускай Праваслаўнай Царквы 102 клірыка Александрыйскага Патрыярхату з васьмі краін Афрыкі, згодна з пададзенымі прашэннямі», — дадаў ён.
Члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі ўтварыць Патрыяршы экзархат Афрыкі ў складзе Паўночна-Афрыканскай і Паўднёва-Афрыканскай епархій, а кіраўніку Патрыяршага экзархату Афрыкі мець тытул «Клінскі».
У. Р. Лягойда таксама праінфармаваў аб тым, што Свяшчэнны Сінод пастанавіў уключыць у склад Паўночна-Афрыканскай епархіі стаўрапігіяльныя прыходы Маскоўскага Патрыярхату ў Егіпце, Тунісе і Марока, а епархіяльнаму архіерэю Паўночна-Афрыканскай епархіі мець тытул «Каірскі і Паўночна-Афрыканскі».
«Больш за тое, Свяшчэнны Сінод пастанавіў уключыць у склад Паўднёва-Афрыканскай епархіі стаўрапігіяльны прыход Маскоўскага Патрыярхату ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы», — паведаміў кіраўнік Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ.
«Епархіяльнаму архіерэю Паўднёва-Афрыканскай епархіі Сінод пастанавіў мець тытул «Ёханэсбургскі і Паўднёва-Афрыканскі», — таксама паведаміў ён.
Па словах У. Р. Лягойды, мітрапалітам Клінскім, Патрыяршым экзархам Афрыкі, Сінод прызначыў архіепіскапа Ерэванскага і Армянскага Леаніда з даручэннем упраўлення Паўночна-Афрыканскай епархіяй і часовага кіравання Паўднёва-Афрыканскай епархіяй.
«Таксама Свяшчэнны Сінод пастанавіў вызваліць праасвяшчэннага Леаніда ад пасады намесніка старшыні АЗЦС, захаваўшы за ім часовае кіраванне Ерэванска-Армянскай епархіяй», — сказаў на заканчэнне кіраўнік Сінадальнага аддзела.