Свяшчэнны Сінод удакладніў парадак ўзгаднення рукапалажэння ў свяшчэнны сан асоб, якія не валодаюць адукацыйным цэнзам
14 ліпеня 201814 ліпеня 2018 года ўдзельнікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы мелі меркаванне аб парадку прымянення норм, прадугледжаных «Палажэннем аб парадку ўзгаднення рукапалажэння ў свяшчэнны сан асоб, якія не валодаюць адукацыйным цэнзам» (журнал № 55).
Асвячоны Архіерэйскі Сабор 2011 года вызначыў: «хіратоніі ў дыяканскі сан надалей здзяйсняць над асобамі, якія скончылі як мінімум духоўнае вучылішча або два курса семінарыі»; «хіратоніі ў свяшчэнніцкі сан надалей здзяйсняць над асобамі, якія маюць як мінімум поўную семінарскую адукацыю альбо скончылі багаслоўскі факультэт Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта або з іншай вышэйшай навучальнай установы Рускай Праваслаўнай Царквы»; «студэнты вочнага сектара семінарый могуць быць рукапаложаны ў свяшчэнніцкі сан падчас навучання ў духоўных школах, але не раней заканчэння трох курсаў». Пры гэтым «магчымыя выключэнні з гэтых правілаў могуць разглядацца ў Вучэбным камітэце, з уключэннем гэтых звестак у гадавую справаздачу Вучэбнага камітэта, яуі накіроўваецца Патрыярху» (пункт 20 пастановы «Аб пытаннях унутранага жыцця і знешняй дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы»).
У сувязі з выключэннем духоўных вучылішчаў з сістэмы падрыхтоўкі клірыкаў і пераўтварэннем шэрагу гэтых навучальных устаноў у духоўныя цэнтры падрыхтоўкі царкоўных спецыялістаў рознага профілю Свяшчэнны Сінод на сваім пасяджэнні ад 15 ліпеня 2016 года (журнал № 63) вызначыў: «Падкрэсліць, што выпускнікі згаданых духоўных цэнтраў падрыхтоўкі царкоўных спецыялістаў і Уладзікаўказскага духоўнага вучылішча па падрыхтоўцы царкоўных спецыялістаў будуць валодаць адукацыйным цэнзам, прадугледжаных Архіерэйскім Саборам 2011 года для кандыдатаў ў дыяканскі сан, але не будуць валодаць такім цэнзам для кандыдатаў у іерэйскі сан, а выключэнні пры хіратоніях могуць разглядацца ў кожным асобным выпадку».
На пасяджэнні ад 27 снежня 2016 года (журнал № 120) Свяшчэнны Сінод зацвердзіў «Палажэнне аб парадку ўзгаднення рукапалажэння ў свяшчэнны сан асоб, якія не валодаюць адукацыйным цэнзамм», у якім апісваецца парадак выканання пастановы Архіерэйскага Сабора 2011 года з улікам пераўтварэння праграм семінарый у праграмы чатырохгадовага бакалаўрыяту, якому папярэднічае падрыхтоўчы курс.
Па выніках абмеркавання члены Сінода пастанавілі нагадаць епархіяльным Праасвяшчэнным аб неабходнасці прытрымлівацца нормаў, прынятых Архіерэйскім Саборам і Свяшчэнным Сінодам, якія тычацца патрабаванняў да адукацыі духавенства і кандыдатаў у клір.
Аднак у сувязі з тым, што ў сваіх гадавых справаздачах шэраг епархіяльных Праасвяшчэнных адзначае кадравы дэфіцыт у даручаных епархіях і піша аб цяжкасцях у пераадоленні гэтага дэфіцыту ва ўмовах строгага захавання адукацыйнага цэнзу для кандыдатаў у клір, для асобных епархій палічана магчымым часовае змякчэнне патрабаванняў да такога цэнзу.
Пералік епархій, для якіх магчыма згаданае змякчэнне патрабаванняў да цэнзу, прапанавана штогод фарміраваць Упраўленню спраў Маскоўскай Патрыярхіі на падставе аб'ектыўных дадзеных епархіяльнай статыстыкі. Дакумент прадстаўляецца на зацвярджэнне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі. Інфармацыя аб уключэнні епархіі ў згаданы пералік будзе накіроўвацца індывідуальна епархіяльнаму архіерэю.
Для епархій, уключаных у пералік, устаноўлена наступнае:
а. дыяканскія хіратоніі ў парадку выключэння могуць быць здзейснены над асобамі, якія маюць поўную вышэйшую свецкую адукацыю, пасля заканчэння аднаго курса завочнага бакалаўрыяту семінарыі пры ўмове прыняцця на сябе стаўленікам пісьмовага абавязацельства завяршыць навучанне ў семінарыі на працягу чатырох гадоў. Да заканчэння навучання забараняецца пераход у іншыя епархіі.
b. прасвятарскія хіратоніі ў парадку выключэння могуць быць здзейснены над асобамі, якія маюць поўную вышэйшую свецкую адукацыю, пасля заканчэння двух завочных курсаў бакалаўрыяту семінарыі пры ўмове прыняцця на сябе стаўленікам пісьмовага абавязацельства завяршыць навучанне ў семінарыі на працягу трох гадоў. Да заканчэння навучання забараняецца пераход ў іншыя епархіі.
Кантроль за захаваннем умоў, прадугледжаных гэтым рашэннем, ускладзены на Упраўленне спраў Маскоўскай Патрыярхіі.