Свяцейшы Патрыярх Кірыл ад імя Архіерэйскага Сабора звярнуўся з пасланнем да Кіраўніка беларускай дзяржавы
30 лістапада 2017Яго Правасхадзіцельству Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Ваша Правасхадзіцельства, глыбокашаноўны Аляксандр Рыгоравіч!
Ад імя Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы дзякую вам за цёплыя словы прывітання і добрыя пажаданні з нагоды пачатку працы гэтага вышэйшага органа царкоўнага кіравання.
Стагоддзе, якое мінула з дзён памятнага Усерасійскага Памеснага Сабора 1917-1918 гг., з усёй пераканаўчасцю паказала згубнасць варожасці і грамадскіх падзелаў. Сёння Царква Хрыстова ажыццяўляе сваю выратавальную місію ў новых гістарычных умовах, захоўваючы непахісную вернасць Госпаду і Яго ўстанаўленням, застаючыся стаўпом і ўмацаваннем ісціны (1 Цім. 3: 15).
Удзячны Вам за ўвагу да служэння і надзённых патрэб Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы. Упэўнены: канструктыўнае супрацоўніцтва Царквы, дзяржаўных уладаў і ўсіх добранамерных грамадскіх сіл спрыяе дасягненню згоды па актуальных праблемах сучаснасці.
Прыміце пажаданні моцнага здароўя, душэўнага міру і шчодрай дапамогі Божай у Вашай адказнай працы.
З глыбокай павагай
+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ