У дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў Літургію ў Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве

24 мая 2017

top.jpg

24 мая 2017 года, у дзень памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў Славянскіх, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. У гэты дзень святкуецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Руская Праваслаўная Царква адзначае ў гэты дзень тэзаімяніцтва свайго Прадстаяцеля.

Па прыбыцці ў Храм Хрыста Збавіцеля Патрыярх Кірыл пакланіўся пачэсным мошчам свяціцеля Мікалая, якія знаходзіліся ля заходняй брамы храма. Падчас Бажэственнай літургіі працягваўся доступ паломнікаў да мошчаў.

Яго Сыцейшаству саслужылі: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў; мітрапаліт Валянцін (Мішчук); мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент, старшыня Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій; мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён, Першаіерарх Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Арлоўскі і Болхаўскі Антоній; мітрапаліт Самарскі і Тальяцінскі Сергій; мітрапаліт Істрынскі Арсеній, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; мітрапаліт Курскі і Рыльскі Герман; мітрапаліт Іванава-Вазнясенскі і Вічугскі Іосіф; мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; мітрапаліт Архангельскі і Халмагорскі Данііл; мітрапаліт Тамбоўскі і Расказаўскі Феадосій; мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій; мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк, старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Барыспальскі і Браварскі Антоній, кіраўнік спраў Украінскай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Саранскі і Мардоўскі Зіновій; мітрапаліт Ханты-Мансійскі і Сургуцкі Павел; мітрапаліт Хабараўскі і Прыамурскі Уладзімір; мітрапаліт Барнаульскі і Алтайскі Сергій; мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; мітрапаліт Чыцінскі і Пятроўск-Забайкальскі Дзімітрый; сабор іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы.

У богаслужэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў пры Маскоўскім Патрыяршым прастоле: мітрапаліт Кірынскі Афанасій (Александрыйская Праваслаўная Царква); архімандрыт Стэфан (Дзіспіракіс) (Іерусалімская Праваслаўная Царква); архімандрыт Феакціст (Дзімітраў) (Балгарская Праваслаўная Царква); архімандрыт Серафім (Шемятоўскі) (Праваслаўная Царква Чэшскіх земляў і Славакіі).

Таксама Свяцейшаму Уладыку саслужылі: протаіерэй Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, ключнік Храма Хрыста Збавіцеля; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні АЗЦС МП; архімандрыт Сава (Тутунаў), намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; архімандрыт Серафім (Амельчанкаў), старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі; протаіерэй Аляксандр Агейкін, настаяцель Богаяўленскага кафедральнага сабора горада Масквы; намесьнікі манастыроў і сталічнае духавенства.

За Літургіяй маліліся прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі мітрапаліт Філіпопальскі Ніфант, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. У. Р. Лягойда, вялікі князь Георгій Міхайлавіч Раманаў, ігуменні шэрагу жаночых манастыроў Рускай Праваслаўнай Царквы, праваслаўныя масквічы і шматлікія паломнікі.

Святочнае богаслужэнне наведалі: Копцкі Патрыярх Тавадрас II; Прэзідэнт Рэспублікі Македонія Георге Іваноў; першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ С. У. Кірыенка; арцыбіскуп Бары-Бітонта Франчэска Паола Какучы; Апостальскі нунцый у Расійскай Федэрацыі арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Казахстан у РФ І. Н. Тасмагамбетаў; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Македонія ў РФ Гоцэ Караянаў; члены дэлегацыі, якія суправаджаюць Кіраўніка Копцкай Царквы і Прэзідэнта Македоніі; члены італьянскай дэлегацыі, якая ўдзельнічае ў прынясенні мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца з Бары ў Расію.

За богаслужэннем спяваў Патрыяршы хор Храма Хрыста Збавіцеля (рэгент І. Б. Талкачоў) і хор моладзевага руху «Праваслаўныя добраахвотнікі» пад кіраўніцтвам Ганны Голік.

На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.

На малым уваходзе зважаючы на руплівую працу на карысць Святой Царквы і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узвёў сакратара Яго Свяцешаства па горадзе Маскве, настаяцеля храма Узнясення Гасподняга («Вялікае Узнясенне») у Старажах, ля Нікіцкіх варот Масквы протаіерэя Уладзіміра Дзівакова ў сан протапрасвітара.

На сугубай з екценіі былі абвешчаны прашэнні аб тэзаімянітым Свяцейшым Патрыярху Кірыле.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый.

Былі здзейсненыя слаўленне Кірылу і Мяфодзію і падзячны малебен з малітвамі аб тэзаімянітым Свяцешым Патрыярху Кірыле. Падзячную малітву прачытаў мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій.

Віншавальны адрас Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы агучыў Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый.

Ад імя Свяшчэннага Сінода мітрапаліт Ануфрый ўручыў Свяцейшаму Уладыку ікону свяціцеля і цудатворца Мікалая, асвячоную на мошчы святога. Па словах Яго Блажэнства, абраз быў напісаны ў азнаменаванне прынясення ў Рускую Праваслаўную Царкву з Бары мошчаў свяціцеля Мікалая. «Мы просім, каб свяціцель Мікалай сваімі малітвамі дапамагаў Вам здзяйсняць тое вялікае крыжанашэнне і служэнне, якое Вы з годнасцю здзяйсняеце ў нашай Святой Рускай Праваслаўнай Царкве», ― сказаў мітрапаліт Ануфрый.

Таксама Блажэннейшы ўладыка паднёс Яго Свяцешаству ад Украінскай Праваслаўнай Царквы архіерэйскае аблачэнне. «Мы хочам павіншаваць Вас з днём Вашага нябеснага заступніка і прыносім сардэчную падзяку за тое, што Вы ў сваім сэрцы знаходзіце месца і для нашай Царквы і любіце нас, і моліцеся за нас, і ўсяляк саўдзельнічаеце у тых выпрабаваннях, у тых нягодах, якія Гасподзь нам дапусьціў для нашага духоўнага ўдасканалення», ― сказаў мітрапаліт Ануфрый.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ С. У. Кірыенка ад імя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна павіншаваў удзельнікаў богаслужэння з царкоўна-дзяржаўным святам ― Днём славянскага пісьменства і культуры, а таксама з днём тэзаімянінаў Прадстаяцеля Рускай Царквы.

«Дазвольце ў гэты дзень, Ваша Свяцейшаства, выказаць словы глыбокай удзячнасці і павагі за тое служэнне, якое ажыццяўляе Руская Праваслаўная Царква і Вы як Свяцейшы Патрыярх, спрыяючы развіццю і падтрымцы духоўных асноў дзяржаўнасці расійскай, падтрымцы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, маральнасці, духоўнасці ў нашым грамадстве, міласэрнасці, дабрачыннасці — усяго таго, што складае апору Расіі і расійскай дзяржаўнасці», ― сказаў С. У. Кірыенка, асабліва адзначыўшы «велізарны міратворчы ўклад» Прадстаяцеля Рускай Царквы ў развіццё міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру ў Расіі і ў свеце.

«Гады Вашага Патрыяршага служэння прыпадаюць на няпросты час, калі вельмі шмат ахвотных паспрабаваць разгайдаць духоўныя асновы нашай дзяржавы, — працягнуў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. — Гэта гады, у якія Царква набыла асаблівую ролю, расце яе значэнне і ўплыў, і таму заўсёды будуць знаходзіцца людзі, якія будуць спрабаваць з гэтым змагацца, у тым ліку спрабаваць нейкім чынам атакаваць і самога кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярха».

«Вы сваім прыкладам не проста кіраўніка, але моцнага, мужнага чалавека, які ніколі не ўхіляецца ад складаных пытанняў, а, наадварот, бярэ на сябе поўную адказнасць і за царкоўныя справы, і за справы маральнага і духоўнага развіцця нашага грамадства, паказваеце ўсім нам дзіўны прыклад таго, што чалавек, які жыве ў ісціннай веры, трымаючыся запаветаў Свяшчэннага Пісання і традыцый Рускай Праваслаўнай Царквы, здольны і сам пераадолець любыя цяжкасці, і павесці за сабой грамадства і ўсіх міран, аб'яднаных Рускай Праваслаўнай Царквой і ў нашай краіне, і за межамі нашай краіны», ― падкрэсліў С. У. Кірыенка.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Казахстан у Расійскай Федэрацыі І. Н. Тасмагамбетаў вітаў Свяцейшага Патрыярха і ўручыў Яго Свяцейшаству дзяржаўную ўзнагароду Рэспублікі Казахстан — ордэн Дружбы («Достык») I ступені.

Уручаючы ўзнагароду, І. М. Тасмагамбетаў агучыў указ Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Н.А. Назарбаева, згодна з якім высокая ўзнагарода ўручаецца «за плённую працу па развіццю казахстанска-расійскіх адносін, заслугі ва ўмацаванні міру, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Казахстана і Расіі».

«У Казахстане нараўне з ісламам Праваслаўе як адна з вядучых канфесій займае асаблівае месца ў грамадскім жыцці, ― сказаў І. Н. Тасмагамбетаў. ― Руская Праваслаўная Царква ў нашай дзяржаве вядзе вельмі важную стваральную дзейнасць, важкая яе роля ў сцвярджэнні духоўных каштоўнасцяў, выхаванне любові і павагі да Радзімы, ва ўмацаванні міжнацыянальнай згоды».

«Вашы Патрыяршыя візіты ў Казахстан сталі вельмі важнымі духоўнымі падзеямі не толькі для праваслаўнай паствы, але і для ўсёй грамадскасці краіны. Кажучы пра духоўныя падзеі, не магу не адзначыць тое, што дзякуючы вашым добрым ініцыятывам і Першасвяціцельскім працам адбылася падзея, якая дазволіла дзесяткам тысяч праваслаўных хрысціян дакрануцца да святых мошчаў Мікалая Цудатворца. У гэтым мы бачым працяг і памнажэнне добрых традыцый Рускай Праваслаўнай Царквы», ― заявіў пасол.

Затым Прадстаяцель Рускай Царквы звярнуўся да прысутных у храме с Першасвяціцельскім словам.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by