У Дзень цвярозасці 11 верасня, у Царкве памоляцца аб тых, хто пакутуе хваробай вінапіцця і наркаманіі
08 верасня 2017Штогадовае святкаванне Дня цвярозасці 11 верасня, у дзень памяці Усячэння галавы Іаана Прадцечы, было адноўлена Свяшчэнным Сінодам 25 ліпеня 2014 года (журнал № 80). Архіерэям і духавенству ў гэты дзень рэкамендавана здзяйсняць малебны спеў за тых, хто пакутуе хваробай вінапіцця або наркаманіі. Дадзены чын і Канцэпцыя Рускай Праваслаўнай Царквы па ўмацаванню цвярозасці і прафілактыцы алкагалізму былі зацверджаны тым жа рашэннем Свяшчэннага Сінода. Паводле прапановы Маскоўскай епархіі ў 2016 годзе ў богаслужэбныя паследаванні ў Дзень цвярозасці былі ўключаны прашэнні аб тых, хто пакутуе хваробай п'янства і наркаманіі.
Свяшчэнны Сінод зацвердзіў наступныя тэксты прашэнняў аб тых, хто пакутуе хваробамі п'янства і наркаманіі ў дзень памяці Усячэння галавы Іаана Прадцечы для ўключэння ў богаслужэбныя паследаванні (журнал № 69 ад 15 ліпеня 2016 года):
- О еже призрети милостивно на рабов Своих, от недугов пьянства и наркомании душею и телом страждущих, и разрешити их от уз смертоносных страстей, Господу помолимся.
- О еже избавити страждущия рабы Своя от пагубных страстей пьянства и наркомании и соблюсти их во спасительном страсе и чистоте, воздержании и правде, Господу помолимся.
- О еже припасти им к Богу в покаянии и препобедити пагубные страсти, да причастницы благ вечных будут, Господу помолимся.
- О сродницех их скорбящих, и о еже прияти молитвы их и воздыхания, Господу помолимся.
- О избавитися им же и нам от всякия скорби, гнева и нужды, Господу помолимся.
Першае адзначэнне Дня цвярозасці адбылося больш за сто гадоў таму, у 1911 годзе, у Санкт-Пецярбургу. Штогод яго пачалі адзначаць з 1914 года. Дата 11 верасня была абрана невыпадкова: у гэты дзень праваслаўныя хрысціяне ўспамінаюць Усячэнне галавы святога Іаана Прадцечы, якому была сцята галава паводле загаду цара Ірада падчас п'янага балю. У гэты дзень трымаюць строгі пост.