У Маскве адбылося адкрыццё XXVI Міжнародных Калядных чытанняў
25 студзеня 201824 студзеня 2018 года ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве адбылося ўрачыстае адкрыццё XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва».
Цырымоніі адкрыцця папярэднічала Бажэственная літургія ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля, за якой маліліся ўдзельнікі чытанняў.
Адкрыццё форуму ўзначаліў старшыня Міжнародных Калядных чытанняў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
У ліку ганаровых гасцей на цырымоніі ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы прысутнічалі: першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі ФС РФ М. В. Фёдараў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы ФС РФ А. Дз. Жукаў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ С. В. Кірыенка, міністр замежных спраў РФ С. В. Лаўроў, міністр адукацыі і навукі РФ В. Ю. Васільева, міністр культуры РФ У. Р. Мядзінскі, міністр РФ па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў У. А. Пучкоў, міністр унутраных спраў РФ У. А. Калакольцаў, першы намеснік міністра адукацыі і навукі РФ В. В. Пераверзева, паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе, старшыня Савета пры Прэзідэнце РФ па справах казацтва А. Дз. Бяглоў, прэзідэнт Расійскай акадэміі адукацыі Л. А. Вярбіцкая, намеснік мэра Масквы ва Урадзе Масквы па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і інфармацыйнай палітыкі А. М. Гарбенка і інш.
У зале знаходзіліся больш за 6 тысяч чалавек: члены Свяшчэннага Сінода і Вышэйшага Царкоўнага Савета, кіраўніка мітраполій, епархіяльныя архіерэі і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў, члены Міжрэлігійнага савета Расіі, члены Аргкамітэта Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў, паўнамоцныя прадстаўнікі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральных акругах, кіраўнікі федэральных служб Расійскай Федэрацыі, кіраўнікі дэпартаментаў федэральных міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі рэгіёнаў, рэктары і прадстаўнікі каля 300 расійскіх і замежных ВНУ, дырэктары агульнаадукацыйных арганізацый.
На цэнтральным экране Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца быў паказаны відэаролік «Традыцыйныя маральныя каштоўнасці».
Пасля кароткага ўступнага слова старшыні Аргкамітэта чытанняў, старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліта Растоўскага і Навачаркаскага Меркурыя з дакладам выступіў Свяцейшы Патрыярх Кірыл.
Прывітанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна абвясціў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ С. В. Кірыенка.
Прывітанне старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дз. А. Мядзведзева зачытаў міністр культуры Расійскай Федэрацыі У. Р. Мядзінскі.
Прывітанне старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі В. І. Мацвіенка агучыў першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі ФС РФ М. В. Фёдараў.
Першы намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі А. Дз. Жукаў агучыў прывітанне старшыні расійскага парламента В. В. Валодзіна.
Да прысутных звярнуўся міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі С. В. Лаўроў.
Затым выступіла міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі В. Ю. Васільева.
Прывітанне мэра расійскай сталіцы С. С. Сабяніна абвясціў намеснік мэра Масквы ва Урадзе Масквы А. М. Гарбенка.
У завяршэнне афіцыйнай часткі быў паказаны відэаролік «Будучыня чалавецтва. Будучыня Расіі», пасля чаго адбыўся канцэрт.
Трансляцыя пленарнага пасяджэння ажыццяўлялася на тэлеканалах «Расія-24», «Саюз», «Спас», на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы «Патриархия.ru», а таксама на партале «Праваслаўная адукацыя» і афіцыйным сайце Калядных чытанняў.
***
Міжнародныя Калядныя адукацыйныя чытанні ― гэта найбуйнейшы царкоўна-грамадскі форум, унікальная па значнасці з'ява ў сферы адукацыі, культуры, сацыяльнага служэння, духоўна-маральнай асветы, патрыятычнага выхавання і іншых значных напрамкаў царкоўнага і грамадскага жыцця.
На пасяджэнні Вышэйшага Царкоўнага Савета 17 лютага 2017 года было прынята рашэнне аб правядзенні XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў з 24 па 26 студзеня 2018 года ў Маскве, была вызначана асноўная тэма форуму ― «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва».
Традыцыя правядзення форуму ўзнікла ў 1992 годзе, калі ў Маскве ўпершыню прайшла канферэнцыя праваслаўных педагогаў сталіцы. Сёння гэта глабальнае, шырокамаштабнае мерапрыемства, якое ставіць перад сабой задачы не толькі развіцця праваслаўнай адукацыі і духоўна-маральнай асветы грамадства, але і пераасэнсавання з пазіцыі праваслаўнага светапогляду розных пытанняў навукі, культуры, сацыяльнай і моладзевай працы, міждзяржаўных і міжканфесійных сувязяў.
Праца XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў будзе весціся па 16 напрамках, удзельнікі абмяркуюць многія надзённыя праблемы, сярод якіх асветніцкае і сацыяльнае служэнне, пытанні адукацыі і выхавання, жыццё Царквы і святаайцоўская традыцыя, гісторыя праваслаўнага храмабудаўніцтва і іншыя.
Калядныя чытанні праходзяць пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Чытанні распачаліся 24 студзеня 2018 года Бажэственнай літургіяй у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля, якую ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
25 і 26 студзеня пройдзе работа па кірунках. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемствах чытанняў паступілі з усіх рэгіёнаў Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа.
25 студзеня адбудуцца VI Калядныя Парламенцкія сустрэчы ў Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Яны будуць прысвечаны абмеркаванню актуальных пытанняў сацыяльнага ўзаемадзеяння, грамадскага служэння, гістарычнага шляху Расіі, сучаснага развіцця дзяржавы. Плануецца ўдзел сенатараў, кіраўнікоў Федэральнага Сходу, апарату Урада Расійскай Федэрацыі, кіраўнікоў профільных думскіх камітэтаў, кіраўнікоў сінадальных аддзелаў, супрацоўнікаў міністэрстваў і ведамстваў.
Некаторыя мерапрыемствы чытанняў у гэтым годзе адзначаюць свае юбілеі. Так, у 20-ы раз у рамках чытанняў у Крамлі пройдзе канферэнцыя «Царкоўныя старажытнасці». У гэтым годзе яна будзе прысвечана гісторыі і святыням Архангельскага сабора Маскоўскага Крамля. Аргкамітэт канферэнцыі ўзначальвае генеральны дырэктар Музеяў Маскоўскага Крамля А. Ю. Гагарына. Таксама ў 20-ы раз адбудзецца канферэнцыя «Праваслаўнае краязнаўства і асвета», прысвечаная ў гэтым годзе подзвігу жанчын у гісторыі Царквы, паколькі ў 2018 годзе адзначаецца 100-годдзе ўтварэння першага ў Расіі Саюза праваслаўных жанчын.
У рамках Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў Усерасійскага конкурсу ў галіне педагогікі, выхавання і працы з дзецьмі і моладдзю «За маральны подзвіг настаўніка» і Усерасійскага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», а таксама конкурсу дзіцячай творчасці, прысвечанага святкаванню 100-годдзя адкрыцця Усерасійскага Царкоўнага Сабора і Патрыяршай інтранізацыі свяціцеля Ціхана Маскоўскага, які праходзіў у 2017 годзе па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла.
26 студзеня, у 16.30, адбудзецца цырымонія закрыцця чытанняў.
У працы чытанняў удзельнічаюць больш за 15 тысяч чалавек з Расіі, блізкага замежжа, Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канады, Францыі, Швейцарыі, а таксама Грэцыі і Грузіі.
Больш за 60 архіерэяў узначальваюць мерапрыемствы чытанняў.
Колькасць асобных мерапрыемстваў, у тым ліку тыя, што праходзяць у рамках больш буйных канферэнцый, з кожным годам павялічваецца. У гэтым годзе ў праграме заяўлена каля 190 мерапрыемстваў. Сярод іх і невялікія майстар-класы працягласцю 1,5-2 гадзіны, і вялікія двухдзённыя навуковыя канферэнцыі.
Мерапрыемствы чытанняў прымуць Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі, Грамадская палата Расійскай Федэрацыі, Храм Хрыста Спасіцеля і іншыя храмы Масквы, Патрыяршы палац Маскоўскага Крамля, Маскоўскі гарадскі дом настаўніка, МДУ імя Ламаносава і іншыя ВНУ Масквы, Праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны і Расійскі праваслаўны ўніверсітэты, адукацыйныя, культурныя і духоўна-асветніцкія цэнтры, школы, музеі ― усяго больш за 70 пляцовак.
У апошнія гады чытанні ўключаюць у сябе рэгіянальны этап, у якім прымаюць удзел усе рэгіёны Расіі, а таксама епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой, і міжнародны этап, які, па традыцыі, праходзіць у Маскве ў канцы студзеня.
Арганізатарам і каардынатарам правядзення чытанняў многія гады з'яўляецца Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, якім кіруе мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Аргкамітэта Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў. У арганізацыі і правядзенні чытанняў удзельнічаюць усе сінадальныя структуры Рускай Праваслаўнай Царквы.
Сінадальныя аддзелы праводзяць семінары павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў епархіяльных структур. Удзельнікі чытанняў могуць наведаць мерапрыемствы культурнай праграмы ― выставы, спектаклі, кінапаказы, экскурсіі па музеях. Усё гэта адлюстравана ў праграме чытанняў і на афіцыйным сайце чытанняў, дзе па заканчэнні форуму размяшчаюцца матэрыялы канферэнцый, секцый, семінараў і круглых сталоў.