Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі
Дата рождения:
5 сентября 1973 г.
Дата хиротонии:
22 апреля 2007 г.
Дата пострига:
10 сентября 2003 г.
День ангела:
15 января
(свецкае імя Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка)
Нарадзіўся 5 верасня 1973 года ў Екацярынбургу ў сям'і вайскоўца. У 1986 годзе сям'я пераехала ў Бабруйск.
З 1990 па 1994 гады вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплом на тэму: «Пастырскія пасланні святога апостала Паўла».
З 1994 па 1999 гады вучыўся і з адзнакай скончыў багаслоўскі факультэт Фесалонікскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля (Грэцыя).
У 1999-2000 гадах праходзіў стажыроўку на багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія).
У 2001 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію з вучонай ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысертацыю на тэму: «Вучэнне святога апостала Паўла аб адносінах чалавека да створанага свету».
У 2000 годзе прызначаны выкладчыкам Свяшчэннага Пісання Новага Запавету Мінскай духоўнай семінарыі. У 2000-2004 гадах — выкладчык, затым старэйшы выкладчык кафедры багаслоўя і гісторыі Царквы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску; прызначаны памочнікам дэкана.
З 2001 года — выкладчык на кафедры візанталогіі Мінскай духоўнай акадэміі.
У 2002 годзе вывучаў англійскую мову ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія).
У 2004 годзе прызначаны першым прарэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага універсітэта; дацэнт кафедры біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплін (пасля кафедра біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння) Інстытута тэалогіі БДУ.
10 верасня 2003 года пастрыжаны ў мантыю з імем Серафім у гонар прападобнага Серафіма Сароўскага Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, у Свята-Успенскім саборы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Рукапаложаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003 года і ў іераманаха 14 снежня 2003 года.
30 кастрычніка 2006 году ўзнагароджаны ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «За шматгадовую і плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў».
Узведзены ў сан архімандрыта 1 красавіка 2007 года згодна з пастановай Свяшчэннга Сінода ад 27 сакавіка 2007 года.
22 красавіка 2007 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы г. Мінска адбылася хіратонія архімандрыта Серафіма ў епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага.
Быў часовым членам Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы: выкліканы для ўдзелу ў зімовай сесіі (верасень-люты) Свяшчэннага Сінода 2017-2018 года (Журнал № 72)
Адукацыя:
1994 г. — Мінская духоўная семінарыя.
1999 г. — багаслоўскі факультэт Фесалонікскага універсітэта (Грэцыя).
2001 г. — Мінская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).
Епархія: Бабруйская і Быхаўская епархія
(Правячы архіерэй)
E-mail:
Web-сайт:
Узнагароды:
Царкоўныя:
- 2007 г. — ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ст. (БПЦ).
Свецкія:
- 2013 г. — ордэн Дружбы (Расія);
- 2009 г. — лаурэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года»;
- 2020 г. — «Кніга славы Магілёўшчыны»