Сцяфан, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі
Дата рождения:
25 марта 1944 г.
Дата хиротонии:
4 марта 1990 г.
Дата пострига:
9 января 1978 г.
День ангела:
9 января
Почил 22 апреля 2022 года.
(свецкае імя Ігар Пятровіч Корзун)
Нарадзіўся 25 сакавіка 1944 гады ў вёсцы Корзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і селяніна. У 1962 г. скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1963-1966 гг. служыў у радах Савецкай Арміі, затым працаваў аграномам. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1979 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.
У 1978 годзе мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем (Мельнікавым; † 1986) пастрыжаны ў манаства. 18 лютага 1978 года рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі (потым Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны) Уладзімірам пасвечаны ў іерадыякана, а 6 лістапада — у іераманаха.
У 1981 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны благачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 года — намеснік Жыровіцкага манастыра, з 1989 — рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.
Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 16 лютага 1990 года, зацверджанай Свяцейшым Патрыярхам Піменам і Свяцешым Сінодам 19 лютага 1990 года, архімандрыту Сцяфану (Корзуну), намесніку Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, вызначана быць епіскапам Пінскім і Лунінецкім.
3 сакавіка 1990 года пасля ўсяночнага трывання ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска нарачэнне архімандрыта Сцяфана ў епіскапа Пінскага і Лунінецкага здзейснілі: Мітрапаліт Мінскі і Гродзенскі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім, епіскапы Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін і Полацкі і Віцебскі Дзімітрый. 4 сакавіка 1990 г. ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра хіратанісаны ў епіскапа Пінскага і Лунінецкага.
25 лютага 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.
У сакавіку 2019 года пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту падаў прашэнне аб заличэнні на спачын згодна з пунктам 26 раздзела ХV Статута Рускай Праваслаўнай Царквы: «Па дасягненні 75-гадовага ўзросту архіерэй падае на імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі прашэнне аб сыходзе на спачын. Пытанне аб часе задавальнення такога прашэння вырашаецца Свяшчэнным Сінодам». Свяшчэнны Сінод пастанавіў благаславіць (журнал №41 ад 4 красавіка 2019 года) Праасвяшчэннаму архіепіскапу Пінскаму і Лунінецкаму Сцяфану працягнуць кіраванне Пінскай епархіяй.
22 красавіка ў Вялікую Пятніцу на 79-м годзе жыцця адышоў да Госпада.
Адукацыя:
1972-1975 гг. — Маскоўская духоўная семінарыя.
1975-1979 гг. — Маскоўская духоўная акадэмія.
Епархія: Пінская і Лунінецкая
(Правячы архіерэй)
Узнагароды:
Царкоўныя:
- ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені;
- ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені;
- ордэн св. дабравернага кн. Данііла Маскоўскага II ступені;
- 2014 г. — ордэн прп. Серафіма Сароўскага II ст.;
- 2019 г. — ордэн свц. Інакенція Маскоўскага II ст;
- 2019 г. — ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай.