-
Інстытут тэалогіі БДУ рэалізуе моладзевы праект «Асветніцкі лекторый»
04 студзеня 2019У дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта рэалізуецца маладзёжны праект «Асветніцкі лекторый». Студэнты-тэолагі выступаюць перад навучэнцамі школ ў рамках выхаваўчай працы ўстановы адукацыі і праводзяць гутаркі і лекцыі.
падрабязна » -
Больш за 400 чалавек прынялі ўдзел у забегу цвярозасці ў Гродне
03 студзеня 2019Па ініцыятыве Гродзенскай епархіі і пры ўдзеле клуба аматараў бегу Run4Fun 1 студзеня ў горадзе над Нёманам адбыўся забег цвярозасці. Упершыню гэтая ідэя была рэалізавана пяць гадоў таму. З тых часоў акцыя стала адным з лёгкаатлетычных аматарскіх брэндаў рэгіёну.
падрабязна » -
Мінскі Музей Бібліі запрашае ўсіх жадаючых на экскурсіі
02 студзеня 2019У дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2012 года працуе Музей Бібліі. Музей адкрыты для наведвання арганізаванымі групамі навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і нядзельных школ.
падрабязна » -
Хрэсны ход цвярозасці прайшоў па вуліцах Мінска
02 студзеня 2019Першы дзень Новага 2019 года ў сталічным прыходзе іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» быў адзначаны хрэсным ходам цвярозасці. Па традыцыі, у гэты дзень, які з'яўляецца пікам ўжывання алкаголю ў годзе, у прыходзе збіраюцца разам людзі, якія змагаюцца з цяжкай хваробай алкагольнай залежнасці, іх родныя і блізкія, усе неабыякавыя да алкагольнай праблемы.
падрабязна » -
«Бацюшкам года — 2018» стаў свяшчэннік з Гомеля
01 студзеня 2019Падведзены вынікі конкурсу «Бацюшка года — 2018», праведзенага на тэрыторыі краін СНД. У гэтым годзе перамогу ў конкурсе атрымаў настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Гомеля протаіерэй Алег Кастрама. Святар узначальвае інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі. У гэтай якасці ён удзельнічаў у грантавым конкурсе «Праваслаўная ініцыятыва» ў 2012 годзе, стаўшы адным з пераможцаў з праектам «Тэлеканал "Праваслаўны Гомель"».
падрабязна » -
У Віцебску прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара»
31 снежня 2018У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага «Буквара» (1618 года). Мерапрыемства наведалі студэнты 5 курса Віцебскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
У Мінску пройдзе Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»
29 снежня 2018V Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» пройдзе з 10 па 13 студзеня 2019 года ў Мінску. У адукацыйным цэнтры Лізавецінскага манастыра збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з 5 краін. Фестываль уключаны ў спіс мерапрыемстваў Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2018-2021 гады.
падрабязна » -
Калядны фестываль «Радасць» запрашае гасцей
25 снежня 2018З 23 снежня па 6 студзеня (1 студзеня — выхадны) у Палацы мастацтва горада Мінска праходзіць міжнародны праваслаўны Калядны фестываль «Радасць». Час раьоты з 11: 00 да 20: 00. Уваход вольны. На выстаўцы прадстаўлены экспазіцыі прыходаў і манастыроў з розных краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Узбекістана, Малдовы, Сербіі, Чарнагорыі, Грэцыі і Сірыі. Удзельнікі прывязуць царкоўнае начынне, духоўную літаратуру, прадукцыю для здароўя і многае іншае. Таксама яны прадставяць свае аьіцелі і прыходы ва ўсёй прыгажосці іхняга праваслаўнага жыцця, раскажуць аб святынях, прымуць запіскі на малітву аб родных і блізкіх.
падрабязна » -
Скаўты дастаўляюць Віфлеемскі агонь у праваслаўныя храмы Беларусі
24 снежня 2018Агонь перасякае межы многіх краін Еўропы і перадаецца маладымі людзьмі з рук у рукі з пажаданнямі міру, дабра, узаемаразумення і дапамогі Божай у кожнай добрай справе. Акцыя дазваляе адчуць сваё дачыненне да цуду Нараджэння Хрыста сотням і тысячам людзей, якія нясуць часцінку гэтага агню ў свае дамы.
падрабязна » -
Акцыя «Павіншуй блізкага» стартавала ў Гомельскай епархіі
21 снежня 2018Акцыі «Павіншуй блізкага», якая праводзіцца інфармацыйным аддзелам Гомельскай епархіі, напярэдадні святкавання Ражджаства Хрыстовага даў старт архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
Унікальныя званы дастаўлены ў Крыжаўздзвіжанскі прыход сталіцы
19 снежня 2018У прыходзе храма ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску адбылася знамянальная падзея — асвячэнне і пачатак усталявання на званіцу новых званоў, перададзеных у якасці ахвяры ад СП ТАА «Неанафта».
падрабязна » -
У Мінску прайшло закрыццё чарговага сезона Вечароў невідушчых паэтаў
17 снежня 2018Праект «Вечары невідушчых паэтаў імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі» арганізаваны прыходам храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску пры падтрымцы грамадскіх арганізацый і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ прыняў удзел у інфа-туры ў Малдову
16 снежня 2018З 11 па 14 снежня старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін прыняў удзел у інфармацыйным туры для беларускіх СМІ і турыстычных кампаній «Малдова — турыстычны кірунак для грамадзян Рэспублікі Беларусь».
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт прыняў віншаванні з днём Ангела ад прадстаўнікоў Царквы, дзяржавы і грамадскасці
15 снежня 201814 снежня, у дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага, мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з днём тэзаімянінаў.
падрабязна » -
Адбыўся сход адказных за сацыяльнае служэнне ў благачыннях Мінскай епархіі
15 снежня 2018Сход узначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, в. а. кіраўніка сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі протаіерэй Кірыл Шолкаў.
падрабязна »