-
Дзіцячы майстар-клас па пескаграфіі адбыўся ў Спаскім манастыры Кобрына
17 жніўня 2018Спаскі манастыр горада Кобрына праводзіць набор дзяцей у групу дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У дзень прастольнага свята абіцелі, 14 жніўня, для хлопчыкаў і дзяўчынак быў арганізаваны майстар-клас па пескаграфіі на тэму «Мядовы настрой».
падрабязна » -
Акцыя «Месяц — без абортаў!» праходзіць на Навагрудчыне
17 жніўня 2018З 6 жніўня ў благачынницкіх цэнтрах Навагрудскай епархіі праходзіць акцыя, арганізаваная сумесна з супрацоўнікамі медыцынскіх устаноў Навагрудка, Карэлічаў і Дзятлава.
падрабязна » -
60 гадоў без водпускаў: юбілей пастырскага служэння адзначыць найстарэйшы клірык Магілёўскай епархіі
17 жніўня 2018У свае 90 з гакам гадоў архімандрыт Кірыл (Бадзіч) штодня ўстае ў 5 гадзін раніцы і накіроўваецца ў храм, каб здзейсніць Літургію. Айцец Кірыл сам пячэ прасфоры, умее шыць і вырошчвае кветкі. Штотыдзень ён здзяйсняе шматгадзінную паніхіду па жыхарах Хоцімшчыны, якія загінулі падчас дзвюх сусветных войнаў і ў сталінскіх засценках. Іх каля 11 тысяч, і імя кожнага, а таксама год і месца яго спачыну беражліва ўнесены рукой святара ў жалобную кнігу.
падрабязна » -
Аляксандра-Неўскі прыход Мінска правядзе кірмаш рукадзелля ў дапамогу дзецям-сіротам і інвалідам
17 жніўня 201812 верасня спаўняецца 120 гадоў храму дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску. Прыходская суполка прыняла рашэнне сустрэць гадавіну добрымі справамі і правесці акцыю па зборы сродкаў для дзяцей з дзіцячага дома № 2 і людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Таварыства інвалідаў Савецкага раёна сталіцы.
падрабязна » -
У крыпту Усіхсвяцкага храма закладзена капсула з зямлёй з месцаў бітваў на Курскай дузе
16 жніўня 2018Цырымонію ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У Мінск капсулу з зямлёй даставіў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў, які таксама з'яўляецца кіраўніком беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю.
падрабязна » -
У Лідскай епархіі прайшла намётавая краязнаўчая экспедыцыя «Дарогамі Лідчыны»
16 жніўня 2018Гутаркі на маральна-духоўныя тэмы, вывучэнне гісторыі Лідскага краю, інтэлектуальныя гульні, сярэднявечныя танцы і песні, спартыўныя спаборніцтвы, добраўпарадкаванне тэрыторыі Пакроўскага храма вёскі Збляны — усё гэта ўвайшло ў праграму. З удзельнікамі экспедыцыі пагутарыў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
падрабязна » -
Адкрыты 4-ы набор на місіянерскія курсы пры Мінскай духоўнай акадэміі
16 жніўня 2018Навучанне бясплатнае. Заняткі праводзяць выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама запрошаныя спецыялісты. Пасля завяршэння навучання слухачы атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні місіянерскіх курсаў.
падрабязна » -
Пры падтрымцы Жыровіцкага манастыра прайшоў 20-ы семінар «Анастасіс»
15 жніўня 2018У аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна адбыўся 20-ы семінар «Анастасіс», арганізаваны цэнтрам рэабілітацыі для нарказалежных «Анастасіс» і Жыровіцкім Успенскім мужчынскім манастыром. У 20-м семінары, прысвечаным тэме «Вера і жыццё», прынялі ўдзел каля 160 чалавек.
падрабязна » -
VII Летні сямейны лагер прайшоў у Гродзенскай епархіі
15 жніўня 2018З 10 па 12 жніўня праваслаўны сямейны клуб «Адраджэнне» пры Марфінском храме горада Гродна правёў у вёсцы Парэчча VII Летні сямейны лагер. Работу лагера ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук. Тэма летніка — «Кафалічнасць і нацыянальнасць у Царкве».
падрабязна » -
Студэнты БелДУТ папрацавалі валанцёрамі ў Юравіцкім манастыры
14 жніўня 2018Штогод летам валанцёры з ліку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту наведваюць Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы. Хлопцы аказваюць пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Юравіцкай абіцелі і ў ачыстцы падвальных памяшканняў манастырскага корпуса.
падрабязна » -
Удзельнікі велапрабегу па святых мясцінах Гомельшчыны пераадолелі 457 кіламетраў
13 жніўня 201812 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна завяршыўся традыцыйны велапрабег па святых мясцінах Гомельшчыны. За восем дзён удзельнікі велапрабегу пераадолелі 457 кіламетраў.
падрабязна » -
Традыцыйны «хрэсны лёт» здзейсніўся ў Бабруйскай епархіі
13 жніўня 2018Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма быў здзейснены ўжо традыцыйны паветраны хрэсны ход («хрэсны лёт», як называюць яго ўдзельнікі). Клірыкі Бабруйскай епархіі з малітвай аб здароўі і дабрабыце людзей абляцелі Бабруйск на верталёце.
падрабязна » -
У Полацкай епархіі прайшоў праваслаўны моладзевы фестываль «Пакуль мы маладыя»
10 жніўня 2018У першыя выхадныя жніўня адбыўся 7-ы фестываль праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя». Сустрэчу правяла праваслаўная моладзевая арганізацыя пры храмах Усекнавення галавы Іаана Прадцечы (Крулеўшчына) і Праабражэння Гасподняга (Порплішча).
падрабязна » -
Хор Віцебскай духоўнай семінарыі выступіў на Міжнародным фестывалі «SPRAVA»
10 жніўня 2018Студэнцкі калектыў выканаў духоўныя спевы пад адкрытым небам ля руін храма ХVI стагоддзя. Двухдзённы фестываль, закліканы да ўзаемадзеяння з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі з дапамогай сучаснага мастацтва і музыкі, сабраў музыкаў і творчыя калектывы рознай скіраванасці.
падрабязна » -
У Лідскай епархіі прайшоў моладзевы намётавы лагер
09 жніўня 2018З 29 ліпеня па 6 жніўня блізу вёскі Шэршні Дзятлаўскага раёна ў адзінаццаты раз быў арганізаваны намётавы лагер для выхаванцаў нядзельных школ і дзяцей прыхаджан храмаў Ліды. У гэтым годзе лагер прысвячаўся 1030-годдзю Хрышчэння Русі.
падрабязна »