-
Асвячоны дом для супрацоўнікаў Следчага камітэта
13 верасня 201811 верасня, напярэдадні прафесійнага свята следчых, у аграгарадку Прылукі Мінскага раёна быў урачыста адкрыты шматкватэрны жылы дом для супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Хрэсны ход цвярозасці адбыўся ў Мінску
13 верасня 2018У сталічным прыходзе іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» 11 верасня прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да царкоўнага Дня цвярозасці. Пасля Літургіі быў адслужаны малебен за тых, хто пакутуе на хваробу п'янства і наркаманіі, а затым адбыліся чын прыняцця зароку цвярозасці і хрэсны ход цвярозасці.
падрабязна » -
Абласное свята вянчання адбудзецца ў Тураве 16 верасня
07 верасня 201816 верасня, у дзень памяці святых дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні, у старажытным Тураве адбудзецца абласное свята вянчання (дзень вянчання на Тураўскай зямлі). Пра гэта праінфарміраваў клірыкаў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід на агульным сходзе духавенства Тураўскай епархіі.
падрабязна » -
Валанцёры БРСМ дапамаглі добраўпарадкаваць парафіяльную тэрыторыю Аляксандра-Неўскага храма Гомеля
07 верасня 2018Юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыі прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Гомелі. Рабяты займаліся ўборкай прыхрамавай тэрыторыі, праполкай кветнікаў, а таксама прынялі ўдзел у рамонтных і будаўнічых працах.
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі пройдзе моладзевы Афанасьеўскі велапрабег
06 верасня 2018Па благаславенні архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана 15-16 верасня адбудзецца VII епархіяльны моладзевы Афанасьеўскі велапрабег «Манастыры і храмы Брэстчыны». Паломнікі-веласіпедысты пераадолеюць каля 145 км.
падрабязна » -
Міжнародны фестываль «Радасць» запрашае гасцей
05 верасня 2018З 8 па 18 верасня Міжнародны фестываль «Радасць» запрашае ўсіх у Мінскі палац мастацтва па вуліцы Казлова, 3. Выстава-кірмаш на фестывалі «Радасць» - гэта не толькі захапляльнае і займальнае свята для ўсёй сям'і, але і магчымасць парадаваць адзін аднаго душэўнымі вырабамі ручной працы, сабранымі на адной пляцоўцы майстрамі з розных куткоў свету: Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Сербіі, Грэцыі. Кераміка, тэкстыль, літаратура, сувеніры, іконы і царкоўнае начынне ― далёка не ўвесь пералік асартыменту.
падрабязна » -
У Віцебску пройдзе навуковая канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць»
03 верасня 2018Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць», прысвечаная 100-годдзю стварэння Саюза праваслаўных жанчын і Году малой радзімы ў Беларусі, адбудзецца 25 кастрычніка на базе ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «міжнародны ўніверсітэт "МІПСА"». Зарэгістравацца на ўдзел можна да 28 верасня.
падрабязна » -
Асвечаны будынак бараўлянскай сярэдняй школы № 2
31 жніўня 2018Асвячэнне адбылося па просьбе школьнай адміністрацыі. Напярэдадні новага навучальнага года святары пагутарылі з педагагічным саставам, абмеркаваўшы план факультатыўнага вывучэння асноў праваслаўнай культуры на 2018/2019 год.
падрабязна » -
Увядзенскі прыход Мінска арганізаваў для дзяцей адпачынак у Грэцыі
31 жніўня 201830 жніўня ў Мінск вярнуліся з Грэцыі удзельнікі 2-й змены лагера для дзяцей і падлеткаў «Крынічка» Увядзенскага прыхода беларускай сталіцы. Прайсці аздараўленне ў лагеры змаглі больш за 40 дзяцей з 4 епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
У Мінску прайшла дабрачынная акцыя «Школьны рукзачок» для сем'яў невідушчых
26 жніўня 2018Прыход храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна і Мінскай абласной арганізацыяй ГА «БелТІЗ» правялі сумесную дабрачынную акцыю «Школьны рукзачок».
падрабязна » -
24 жніўня 2018
Форум стаў самым наведвальным за ўсю гісторыю правядзення і сабраў больш за 15 тысяч чалавек з цэлага шэрагу краін. З удзельнікамі форуму сустрэўся Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі будуць дапамагаць цяжарным жанчынам у крызісных сітуацыях
23 жніўня 2018У Брэсцкай епархіі будзе прадастаўлена магчымасць аказання бясплатнай дапамогі цяжарным жанчынам у крызісны перыяд, а таксама мамам дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
падрабязна » -
Гамяльчане са слабым слыхам пабывалі ў старажытным Тураве
23 жніўня 201818 жніўня цэнтр па рабоце з людзьмі з парушэннямі слыху пры місіянерскім аддзеле Гомельскай епархіі сумесна з Беларускім таварыствам глухіх і прыходам храма іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» арганізаваў паломніцкую паездку для вернікаў, якія слаба чуюць, у горад Тураў.
падрабязна » -
У духоўна-асветніцкім цэнтры «Дружба» прайшла англійская змена
23 жніўня 2018У духоўна-асветніцкім маладзёжным цэнтры «Дружба» была арганізавана англійская змена. Галоўнай мэтай змены, на якой сабраліся 35 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных парафій Бабруйскай епархіі, было вывучэнне англійскай мовы.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх асвяціў памяшканні прадпрыемства «Плаціна-груп»
22 жніўня 201822 жніўня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, па запрашэнню кіраўніцтва наведаў галоўны офіс прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Плаціна-груп» і здзейсніў асвячэнне яго памяшканняў.
падрабязна »