-
У канцэртнай зале «Мінск» адбудзецца канцэрт у гонар пяцігоддзя хору «Усіхсвяцкі»
07 лістапада 2018У праграме канцэрта 15 лістапада ў канцэртнай зале «Мінск» прагучаць духоўныя спевы, народныя і свецкія песні, а таксама творы, упадабаныя слухачамі.
падрабязна » -
Епархіяльныя лектары правялі заняткі ў школах Магілёва
06 лістапада 2018У кастрычніку гэтага года ў школах № 1, 2, 5, 6, 9, 15, 18, 20, 21, 22, 25, 27, 31, 32, 33, 34, 35, 37, 40, 42, 43, а таксама ў гімназіях №1, 2, 3, 4 горада Магілёва лектары аддзела адукацыі і катэхізацыі Магілёўскай епархіі прачыталі лекцыі на тэму: «Сэнс жыцця. Шчасце чалавека».
падрабязна » -
У Свята-Троіцкім саборы Слоніма арганізавалі лекторый па маральнаму багаслоўю для вернікаў
06 лістапада 2018З 4 лістапада пры Свята-Траецкім саборы горада Слоніма стартаваў навучальны курс лекцый па маральнаму багаслоўю. Сустрэчы праводзіць клірык Свята-Траецкага сабора протадыякан Генадзь Малееў, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Абвешчаны конкурс эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа
06 лістапада 2018Беларуская Праваслаўная Царква аб'яўляе конкурс эскізных праектаў аднаўлення ўзвышальнага крыжа Тураўскай епархіі мяжы XII-XIII стагоддзяў. Да ўдзелу ў конкурсе на аднаўленне святыні запрашаюцца ювеліры, мастакі, дызайнеры, скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю або вопыт работы па стварэнню падобных мастацкіх твораў. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 лістапада.
падрабязна » -
02 лістапада 2018
15 лістапада ў гарнізонным храме свяціцеля Мікалая Цудатворца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі», прысвечаная 370-годдзю пакутніцкага скону прападобнамучаніка Афанасія (Філіповіча), ігумена Брэсцкага. Форум збярэ навукоўцаў-даследчыкаў з Беларусі, Расіі і Польшчы.
падрабязна » -
Беларускі святар-відэаблогер стаў пераможцам конкурсу рэсурсаў Царквы ў сацыяльных медыя
01 лістапада 2018Конкурс адбыўся ў рамках VIII Міжнароднага фестывалю «Вера і слова». Другое месца ў намінацыі «Блог святара на YouTube» заняў іерэй Аляксандр Кухта, аўтар і вядучы відэаблога «Batushka ответит». Першае месца ў гэтай намінацыі не прысуджалася.
падрабязна » -
У Барысаўскай епархіі прайшлі «Пакроўскія сустрэчы» для жонак святароў
31 кастрычніка 2018У нядзелю 28 кастрычніка ў жаночым манастыры ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань адбыліся Другія Пакроўскія сустрэчы, якія сабралі разам жонак клірыкаў усіх благачынняў Барысаўскай епархіі.
падрабязна » -
У Маладзечне прайшоў II Адкрыты духоўны фестываль «Музыка душы маёй»
31 кастрычніка 2018У музычным форуме прынялі ўдзел як прафесійныя вакальныя ансамблі ўстаноў культуры Мінскай вобласці, так і харавыя калектывы прыходаў Маладзечанскай епархіі.
падрабязна » -
Прайшла V інтэлектуальная гульня «Пакроў» сярод моладзевых брацтваў Брэсцкай епархіі
30 кастрычніка 2018Гульня была прысвечаная 370-годдзю з дня мучаніцкага скону заступніка Брэсцкай зямлі — прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага.
падрабязна » -
У Тураўскай епархіі адбыўся II адукацыйны форум праваслаўнай моладзі «Твой арыенцір»
30 кастрычніка 201830 кастрычніка па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на базе ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» прайшоў другі адукацыйны форум праваслаўнай моладзі «Твой арыенцір».
падрабязна » -
У Гомелі адкрыліся Пакроўскія адукацыйныя чытанні
30 кастрычніка 201830 кастрычніка ў Гомелі на пляцоўцы гарадскога цэнтра культуры адбылося адкрыццё XV гарадскіх Пакроўскіх адукацыйных чытанняў «Моладзь: свабода і адказнасць». У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 500 чалавек.
падрабязна » -
Епіскап Лідскі Парфірый узначаліў працу чацвёртых епархіяльных Калядных чытанняў
29 кастрычніка 201826 кастрычніка ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Ліды адбыліся IV Лідскія епархіяльныя Калядныя адукацыйныя чытанні.
падрабязна » -
15-годдзе Саюза беларусаў Латвіі
28 кастрычніка 201827 кастрычніка 2018 года Саюз беларусаў Латвіі святкаваў сваё 15-годдзе. Віншаванні са знамянальным юбілеем беларускай грамады перадаў і Прадстаяцель Латвійскай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У Інстытуце тэалогіі БДУ адкрылася фотавыстаўка, прысвечаная памяці мітрапаліта Нікадзіма (Ротава)
26 кастрычніка 2018Мэтай фотавыставы з'яўляецца асвятленне шматграннага царкоўнага служэння мітрапаліта Нікадзіма, яго міжнароднай і міжканфесійнай дзейнасці. Матэрыялы для фотавыставы паходзяць з розных месцаў служэння ўладыкі Нікадзіма. Акрамя айчынных крыніц, прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы з архіваў Ватыкана, атрыманыя ў чэрвені 2018 года падчас афіцыйнага візіту дэлегацыі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра ў Рым. Выстава будзе працаваць да 25 лістапада.
падрабязна » -
25 кастрычніка 2018
У Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» прайшла абласная (з міжнародным удзелам) навукова-практычная канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць», прысвечаная 100-годдзю стварэння Саюза праваслаўных жанчын і Году малой радзімы ў Беларусі.
падрабязна »