-
Выдадзены пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову
07 верасня 2017Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Беларускай Праваслаўнай Царкве выдадзены новы пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі завяршылася акцыя «Збяры партфель у школу»
06 верасня 2017У дапамозе дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем'яў, а таксама дзіцячых дамоў і грамадскіх арганізацый прынялі ўдзел многія прыходы Гомельскай епархіі. Больш за 600 дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, атрымалі школьныя прыналежнасці.
падрабязна » -
Экалагічны семінар «Праз стварэнне да Тварца» пройдзе ў Бабруйску
05 верасня 201716-17 верасня ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Дружба» (горад Бабруйск) адбудзецца семінар «Праз стварэнне да Тварца», прысвечаны Дню малітвы аб Божым стварэнні. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 14 верасня.
падрабязна » -
На руінах замкавай царквы ў Гродна быў прачытаны акафіст, складзены Скарынам
05 верасня 20173 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання святары Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна здзейснілі на мове арыгінала чытанне акафіста «Пресладкому їмени Госпада нашага Іісуса Хріста», складзенага Францыскам (у Святым Хрышчэнні Георгіем) Скарынам.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства
03 верасня 20172 верасня ў горадзе Полацку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства. Удзел у цырымоніі ўзяў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
03 верасня 2017
2 верасня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачыстую прэзентацыю перакладу Свяшчэннга Пісання Новага Запавету на беларускую мову.
падрабязна » -
Канцэрт пад адкрытым небам арганізаваў прыход Спаса-Праабражэнскага храма ў Астрашыцкім Гарадку
03 верасня 2017Былі выкананы вядомыя творы царкоўнай музыкі і аўтарскія песні прыхаджан, напоўненыя хрысціянскім сэнсам. Канцэрт наведалі больш за 100 чалавек. Плануецца, што ў далейшым мерапрыемства стане штогадовым і набудзе фармат фестывалю.
падрабязна » -
01 верасня 2017
1 верасня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у прэзентацыі факсімільнага дваццацітомнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Прэзентацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
падрабязна » -
У прыходах Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшлі вечары сучаснай беларускай літаратуры
01 верасня 2017Мерапрыемствы былі арганізаваны Сінадальным аддзелам па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі для папулярызацыі сучасных літаратурных твораў на беларускай мове, якія нясуць высокія маральныя ідэалы.
падрабязна » -
У Свята-Духавым кафедральным саборы стартуе экспедыцыя «Дарога да святыняў»
30 жніўня 2017Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» праходзіць у Беларусі 24 гады. Яна нарадзілася адначасова з Днём пісьменства. У ёй бярэ ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета канчатковы пункт прызначэння — Полацк.
падрабязна » -
У Мінску стартуе дабрачынная акцыя «Радасць ведаў»
29 жніўня 2017З 29 жніўня па 4 верасня ў горадзе Мінску пройдзе дабрачынная акцыя «Радасць ведаў», прысвечаная пачатку навучальнага года. Акцыя плануе ахапіць 200 адрасатаў, сярод якіх — дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, якія знаходзяцца на рэабілітацыі пасля перанесеных захворванняў, а таксама дзеці з няпоўных і шматдзетных сем'яў.
падрабязна » -
Вернікаў з розных куткоў Беларусі збярэ акцыя «Ікона Божай Маці «Усецарыца» — Дарога Міласэрнасці»
29 жніўня 2017Традыцыйная акцыя «Ікона Божай Маці «Усецарыца» — Дарога Міласэрнасці» ў 2017 годзе ўпершыню аб'яднала прадстаўнікоў некалькіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сярод партнёраў акцыі — Беларуская асацыяцыя лекараў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, валанцёрскія аб'яднанні.
падрабязна » -
Богаслужэнні для дзяцей і моладзі, што навучаюцца, праходзяць у Навагрудскай епархіі
27 жніўня 2017З 20 па 30 жніўня ў прыходах Навагрудскай епархіі праходзяць богаслужэнні для дзяцей і моладзі, што вучацца. Дашкольнікі, навучэнцы школ і ВНУ моляцца на Бажэственнай літургіі, спавядаюцца і прычашчаюцца Святых Хрыстовых Тайн.
падрабязна » -
У вёсцы Пагост адбыўся хрэсны ход у памяць аб ахвярах нацысцкіх акупантаў
23 жніўня 201720 жніўня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна адбыўся хрэсны ход, прысвечаны памяці мірных жыхароў, нявінна забітых у час Вялікай Айчыннай вайны 22 жніўня 1941 года. У той дзень нацысцкія карнікі спалілі ў Пагосце 163 двары, забілі 69 чалавек.
падрабязна » -
Ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі прайшоў збор сродкаў на аперацыю 5-гадовай Лізаветы Талавіра
23 жніўня 201719 жніўня па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі адбыўся збор сродкаў на экстранную аперацыю Лізаветы Талавіра 2012 года нараджэння. Намаганнямі неабыякавых вернікаў патрэбная сума была сабраная.
падрабязна »