-
У выдавецтве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра выйшаў аўдыё-CD «Неўвядальны цвет райскага саду»
22 жніўня 2017Дыск «Неўвядальны цвет райскага саду» адкрывае серыю дыскаў царкоўных песнапенняў «Промні святла» ў выкананні хору сясцёр Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Спевы службы на спачын прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай, выконвае хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахини Фяўронні (Бармічовай).
падрабязна » -
У час Успенскага посту ў Іўеўскім благачынні моляцца за навучэнцаў
22 жніўня 201719 жніўня, у свята Праабражэння Гасподняга, і ў нядзельны дзень 20 жніўня за Бажэственнай літургіяй у Панцеляіманавым храме маліліся выкладчыкі і навучэнцы мясцовай сярэдняй школы, а таксама студэнты. Педагогі і іх выхаванцы паспавядаліся і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
падрабязна » -
У вёсцы Крулеўшчына адбыўся фестываль праваслаўнай моладзі
22 жніўня 2017Фестываль 2017 года стаў ужо шостым па ліку. У гэтым годзе асноўнай тэмай фестывальных мерапрыемстваў стала тэма сям'і. Ганаровым госцем фестывалю быў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.
падрабязна » -
У Баранавічах пройдзе выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная»
22 жніўня 2017Па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў горадзе Баранавічы з 10 па 15 верасня пройдзе 6-я духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная». Выстава-кірмаш збярэ каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Грэцыі і Сербіі.
падрабязна » -
Жыхарам Ваўкавыска прапанавалі больш даведацца аб Свяшчэнным Пісанні
21 жніўня 201719 жніўня у Ваўкавыску па вуліцы Леніна (адной з самых ажыўленых у горадзе) быў выстаўлены стэнд з праваслаўнымі брашурамі пра Біблію. Мінакі маглі спыніцца, разгледзець прапанаваныя брашуры, узяць любыя ўпадабаныя бясплатна. Асветніцкую акцыю арганізаваў прыход Петра-Паўлаўскага сабора.
падрабязна » -
У Віцебску прайшла дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца»
21 жніўня 2017Мерапрыемства, арганізаванае Дыяканічным цэнтрам Віцебскай епархіі і Віцебскім грамадскім аб'яднаннем праваслаўных жанчын сумесна з Віцебскай гарадской арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, было заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
падрабязна » -
Дабрачынная акцыя «Збярэм дзяцей у школу» праходзіць у сталіцы
18 жніўня 2017Па склаўшайся добрай традыцыі прыход храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску праводзіць дабрачынную акцыю «Збярэм дзяцей у школу». Акцыя накіравана на падтрымку дзяцей з дзіцячага дома № 2 горада Мінска, дзе жывуць больш за 60 выхаванцаў, большасць якіх — навучэнцы школ.
падрабязна » -
400 км на веласіпедах: завершаны моладзевы прабег «Па святых мясцінах Гомельшчыны»
18 жніўня 201716 жніўня на падворку Успенскага сабора Рэчыцы завяршыўся велапрабег «Па святых мясцінах Гомельшчыны», які стартаваў 9 жніўня ад Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля. Больш за 400 кіламетраў на веласіпедах пераадолелі за восем дзён школьнікі — удзельнікі велапрабегу.
падрабязна » -
Студэнты БелДУТа аказалі валанцёрскую дапамогу Юравіцкаму манастыру
15 жніўня 2017Па склаўшайся добрай традыцыі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў чарговы, ужо па ліку 12-ы раз, наведалі Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы.
падрабязна » -
Праваслаўны лагер «Горлица» праходзіць у палескай вёсцы Вербовичи
14 жніўня 2017У гэтым годзе запісаліся ў лагер не толькі ўцаркоўленыя дзеці, але і тыя, хто толькі робіць свае першыя крокі да Бога. Штодзённая праграма ўключае ў сябе разнастайныя конкурсы, спаборніцтвы, віктарыны і тэматычныя гульні.
падрабязна » -
Моладзь з Беларусі, Украіны і Польшчы прыняла ўдзел у семінары-злёце «Адзінства»
13 жніўня 2017У першы дзень злёту юнакі і дзяўчаты маліліся за ўсяночным трываннем і начной Бажэственнай літургіяй у храме свяціцеля Мікалая Цудатворца вёскі Вяжное, на тэрыторыі Мікалаеўскага жаночага скіта. Богаслужэнне ўзначаліў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
падрабязна » -
13 жніўня 2017
12 жніўня ў горадзе Добрушы ў зоне адпачынку «Востраў» адбыўся славянскі культурны фестываль «Спасаўскі кірмаш», які дазволіў гараджанам дакрануцца да жывых крыніц самабытнай беларускай культуры, адчуць подых даўніх часоў, зразумець мінулае і палюбіць духоўную спадчыну народа.
падрабязна » -
У Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры знойдзены ўнікальны старажытны чарцёж
11 жніўня 2017У Полацку падчас археолага-рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра знойдзены фрагмент будаўнічага чарцяжа прыкладна мяжы XI-XII стагоддзяў. Знаходку навукоўцы называюць сенсацыяй.
падрабязна » -
11 жніўня 2017
Удзел у сустрэчы прынялі 160 чалавек у складзе каманд аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Рэспублікі Беларусь. Прыбылі на фестываль і госці з Расійскай Федэрацыі.
падрабязна » -
XV Адзігітрыеўскі хрэсны ход з Віцебска сустрэлі ў Смаленску
10 жніўня 2017У гэтым годзе ў паломніцтве прынялі ўдзел больш за 160 чалавек са Смаленска, Віцебска, Санкт-Пецярбурга, Саратава і іншых гарадоў Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы. Самаму малодшаму ўдзельніку хрэснага ходу — 3,5 месяцы, а самаму старэйшаму — 77 гадоў.
падрабязна »