-
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Шарамеццеве
06 мая 2019«Глыбокім смуткам адгукнулася ў сэрцах праваслаўных хрысціян вестка аб аварыі самалёта Sukhoi Superjet 100 у аэрапорце Шарамеццева горада Масквы» — гаворыцца ў спачуванні мітрапаліта Паўла, накіраваным на імя пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава.
падрабязна » -
У рамках Велікоднага фестывалю ў Калінкавічах арганізавалі кантактны заапарк
06 мая 20195 мая па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на тэрыторыі сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы адбыўся штогадовы Велікодны фестываль. Адкрытае мерапрыемства было арганізавана аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі і прыходам сабора Казанскай іконы Божай Маці.
падрабязна » -
Падведзены вынікі конкурсу творчых работ «Святло Праваслаўя»
06 мая 20193 мая ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу творчых літаратурных і даследчых работ «Святло Праваслаўя». У 2018/2019 навучальным годзе 266 работ з розных куткоў нашай краіны паступіла на конкурс. Удзел у ім прынялі 296 дзяцей і 170 педагогаў.
падрабязна » -
Велікодны кірмаш адбылася ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
03 мая 2019У Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава ў аграгарадку Бараўляны пад Мінскам прайшоў Велікодны дабрачынны кірмаш. Сродкі, атрыманыя на ім, будуць накіраваны на будаўніцтва бальнічнага храма Архістратыга Міхаіла.
падрабязна » -
У беларускай сталіцы адзначаць 30-годдзе Мінскага духоўнага вучылішча
03 мая 201917 мая ў канцэртнай зале «Верхні горад» (Мінск, плошча Свабоды, 23а) адбудзецца юбілейны святочны канцэрт, прысвечаны трыццацігоддзю Мінскага духоўнага вучылішча.
падрабязна » -
Дабрачынная акцыя «Велікодны куліч» адбылася ў Полацку
02 мая 2019Старшыня Полацкай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Надзея Мацвееўна Юзэфовіч у знак падзякі ад членаў арганізацыі ўручыла падарункі, зробленыя рукамі асаблівых людзей, архіепіскапу Феадосію і іерэю Марку Пуляку.
падрабязна » -
У Калінкавіцкай гімназіі адкрылася выстава юных іканапісцаў
02 мая 201930 красавіка ў рамках супрацоўніцтва ДУА «Гімназія горада Калінкавічы» і аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі на базе гімназіі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы іканапісу.
падрабязна » -
Сотні веруючых гамельчукоў прайшлі хрэсным ходам да помніка свяціцеля Кірыла Тураўскага
02 мая 2019Хрэсны ход да помніка «Залатавуста, які больш за ўсіх на Русі праславіўся» здзяйсняецца ўжо дзявяты год запар. А саборнае богаслужэнне, якое ўзначальвае архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, па праве можна назваць адным з самых маштабных у годзе.
падрабязна » -
У абноўлены Каложскі храм Гродна ўнеслі гістарычны спіс Каложскай іконы Божай Маці
02 мая 2019У Гродна праз стагоддзе вярнуўся гістарычны спіс унікальнай Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы. 1 мая яго ўрачыста ўнеслі ў Барысаглебскую (Каложскую) царкву. Бажэственную літургію ў дзень прынясення абраза ў храм узначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
падрабязна » -
У Мікольскім храме ў Шабанах маліліся за пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС
26 красавіка 2019У чацвер 25 красавіка, напярэдадні 33-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Мікольскім храме, што ў мікрараёне Шабаны горада Мінска, быў здзейснены малебен аб здароўі ўсіх, хто пацярпеў ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі. У 1986-1987 гадах у мікрараён Шабаны былі пераселены сям'і з зоны адсялення.
падрабязна » -
У мінскай парафіі святога Аляксандра Неўскага ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду армян
24 красавіка 201924 красавіка на Вайсковых могілках горада Мінска ўшанавалі памяць ахвяр генацыду армянскага народа 1915 — 1923 гадоў. У памяць аб загінуўшых ля сцен Аляксандра-Неўскага храма была адслужана памінальная ліція. У жалобна-памятным мерапрыемстве прыняў удзел пасол Арменіі ў Беларусі Армэн Гевандзян.
падрабязна » -
У Мінску адбылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і камунікацыя»
23 красавіка 2019Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ і Мінская духоўная акадэмія. У канферэнцыі прынялі ўдзел айчынныя навукоўцы, а таксама больш за 150 спецыялістаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Сірыі, Канады і Вялікабрытаніі.
падрабязна » -
«Нядзельныя гутаркі з епіскапам Парфірыем» праходзяць у Лідскай епархіі
23 красавіка 2019Чарговая сустрэча архіпастыра з вернікамі адбылася 21 красавіка, у свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, у Дзіцячай школе мастацтваў горада Ліды. Наступная гутарка запланаваная на 19 мая.
падрабязна » -
Дабрачынныя вербныя кірмашы прайшлі ў Магілёве
23 красавіка 201921 красавіка, у Вербную нядзелю, каля магілёўскіх храмаў прайшлі дабрачынныя кірмашы, дзе былі прадстаўлены выпечка, вышыўка, велікодныя сувеніры, вырабленыя рукамі выхаванцаў нядзельных школ і іх бацькоў.
падрабязна » -
Прэзентацыя выданняў Гродзенскай епархіі адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце
23 красавіка 201922-23 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць студэнцкі навуковы форум «FIKIT_SCIENCE». У рамках форуму кнігі і перыёдыка, якая выдаецца пры падтрымцы Гродзенскай епархіі, былі прадстаўлены ўдзельнікам мерапрыемства.
падрабязна »