-
Фестываль «Святую Сафію ўсхвалім!» пройдзе ў Мінску 26 мая
23 мая 2019Фестываль адбудзецца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на тэрыторыі сталічнай парафіі храма святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. У праграме — канцэрт духоўных спеваў, аўтарская паэзія, выступленні рэканструктараў сярэднявечнай культуры.
падрабязна » -
У Інстытуце тэалогіі БДУ адкрыецца выстаўка 15-гадовага Мікіты Кулікова
22 мая 2019Мікіта Віктаравіч Кулікоў нарадзіўся 21 кастрычніка 2003 года ў Мінску. Юны беларускі мастак, выхаванец гімназіі-каледжа мастацтваў імя В. А. Ахрэмчыка, вучань мастацкай майстэрні жывапісу, малюнка, кампазіцыі Уладзіміра Рыгоравіча Сайко. Мікіта з'яўляецца шматразовым прызёрам міжнародных і рэгіянальных пленэраў. Прыняў удзел у мностве выставак, у тым ліку і персанальных. Карціны мастака знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, а таксама ў многіх краязнаўчых музеях краіны.
падрабязна » -
22 мая 2019
Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"» 24 мая правядуць практычны семінар-трэнінг для прайшоўшых або перажываючых развод «Духоўная, псіхалагічная і юрыдычная дапамога сем'ям у сітуацыі разводу».
падрабязна » -
У Гомелі адбыўся VI Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Фавор»
21 мая 2019На базе Гомельскага абласнога дзяржаўнага Палаца творчасці дзяцей і моладзі адбыўся VI Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Фавор».
падрабязна » -
Епіскап Барысаўскі Веніямін паднёс у дар радзільнаму дому ікону Божай Маці «Млекакарміцелька»
21 мая 2019Дзякуючы даўняму супрацоўніцтву аддзела па мацярынстве і сям'і Барысаўскай епархіі і УАЗ «Барысаўскі радзільны дом» сумеснымі намаганнямі епархіі і радзільні перыядычна праводзяцца розныя духоўна-асветніцкія мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на захаванне жыцця яшчэ не народжаных дзяцей, папулярызацыю здаровага ладу жыцця.
падрабязна » -
У беларускай сталіцы ўрачыста адзначаць дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла
19 мая 201924 мая ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска пройдуць урачыстасці ў гонар роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і Дня славянскага пісьменства і культуры. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
падрабязна » -
«Паказаць, што Царква — не зборышча маргіналаў». Да 20-годдзя газеты «Воскресение»
19 мая 201920-годдзе духоўна-асветніцкай газеты «Воскресение» адзначылі ў Мінску 16 мая. Святочны вечар, які адбыўся ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, сабраў разам чытачоў і сяброў гэтага па-свойму ўнікальнага выдання.
падрабязна » -
19 мая 2019
13 чэрвеня кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «III Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». Прыём заявак на ўдзел да 10 чэрвеня.
падрабязна » -
Маленькія пацыенты РНПЦ дзіцячай анкалогіі пабывалі ў Лізавецінскім манастыры
19 мая 2019У дні Светлай Пасхі клірыкамі парафіі Свята-Троіцкага храма вёскі Бараўляны была арганізавана дабрачынная паломніцкая паездка ў Лізавецінскі жаночы манастыр для маленькіх пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і іх бацькоў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх наведаў выстаўку ікон з мармуру ў музеі «Лошыцкая сядзіба» горада Мінска
16 мая 201916 мая мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў выстаўку ікон з мармуру «Беларускі брыльянт у кароне паладыумных ікон Праваслаўя» ў музеі «Лошыцкая сядзіба» горада Мінска.
падрабязна » -
16 мая 2019
Дакументальную стужку прагледзелі больш за 400 чалавек: духавенства і прыхаджане храмаў Маладзечанскай епархіі, вайскоўцы, выкладчыкі і навучэнцы навучальных устаноў.
падрабязна » -
Епіскап Маладзечанскі Павел прыняў удзел у круглым стале «Мэтавая аўдыторыя — СЯМ'Я»
16 мая 201914 мая епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел па запрашэнню дырэктара Палаца культуры горада Маладзечна прыняў удзел у круглым стале «Мэтавая аўдыторыя — СЯМ'Я», прысвечаным Дню сям'і, які адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 15 мая.
падрабязна » -
Лізавецінскі манастыр запрашае на «Сужэнскія сустрэчы»
15 мая 2019Як кажа духаўнік мінскага Лізавецінскага манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак, сем'і хутка можна будзе запісваць у Чырвоную кнігу. Сапраўды, сямейныя пары распадаюцца ўсё часцей, і нікога гэта не робіць шчаслівым. Як раз для таго, каб захаваць шлюбныя адносіны, і праводзіцца ўжо вядомы многім семінар «Сужэнскія сустрэчы».
падрабязна » -
14 мая 2019
Дзіцяча-юнацкі хор «Встреча» мінскага прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» стаў уладальнікам I прэміі XXXVIII Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» у Рэспубліцы Польшча.
падрабязна » -
13 мая 2019
У рамках мерапрыемства адбудуцца выступленні царкоўных і свецкіх даследчыкаў, накіраваныя на асэнсаванняе трагічнай гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ стагоддзі.
падрабязна »