-
Прадстаўнікі ААН наведалі Юравіцкі манастыр
27 чэрвеня 201925 чэрвеня прадстаўнікі праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі з афіцыйным візітам наведалі Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы Тураўскай епархіі і аказалі дабрачынную дапамогу на развіццё матэрыяльнай базы манастыра для ажыццяўлення асветніцкай дзейнасці.
падрабязна » -
На падвор'і Гомельскага Мікольскага манастыра прайшла першая змена епархіяльнага дзіцячага лагера
27 чэрвеня 2019З 14 па 23 чэрвеня ў вёсцы Цяруха на падвор'і Мікольскага мужчынскага манастыра адбыўся турыстычны лагер для дзяцей і падлеткаў з нядзельных школ Гомельскай епархіі. Лагер сабраў 29 дзяцей ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі будзе ўзведзены храм свяціцеля Патрыкія, асветніка Ірландыі
24 чэрвеня 2019Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў чын на заснаванне храма ў гонар свяціцеля Патрыкія, асветніка зямлі Ірландскай, на тэрыторыі Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў вёсцы Веснава Глускага раёна. Пастаянную дапамогу інтэрнату аказваюць ірландскія дабрачынцы з арганізацыі «Праект дапамогі дзецям Чарнобыля». Паклаўшы пачатак стварэння храма ў гонар святога Патрыкія, Беларускія вернікі тым самым выказваюць падзяку ірландскім сябрам за шматгадовае супрацоўніцтва, за бачны плён іх працы і магчымасць пераняць назапашаны імі вопыт работы.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці
22 чэрвеня 201922 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 78-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
падрабязна » -
21 чэрвеня 2019
20 чэрвеня ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Открытие» ў горадзе Маскве адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі. Працу пасяджэння ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі адбыўся моладзевы велаквэст
20 чэрвеня 2019Квэст спалучаў у сабе экскурсіі па храмах з рашэннем лагічных задач і спартыўнымі спаборніцтвамі на хуткасць перамяшчэння. Удзельнікам неабходна было адгадваць зашыфраваныя на карце месцы, вырашаць інтэлектуальныя задачы, шукаць падказкі, а таксама знаёміцца са святынямі і іх гісторыяй.
падрабязна » -
На возеры Сялява адбыўся злёт праваслаўнай моладзі
19 чэрвеня 2019Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў перад пачаткам злёту Літургію пад адкрытым небам, а затым пагутарыў з моладдзю аб хрысціянскім жыцці ва ўмовах сучаснага грамадства.
падрабязна » -
У свята Святой Троіцы праваслаўныя гамяльчане зладзілі велапрабег
18 чэрвеня 2019Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках праекта «Адзінства дарагой веры» — пераможцы міжнароднага адкрытага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва 2018/2019» — сабрала больш за пяцьдзесят чалавек розных узростаў, уключаючы шматдзетныя сем'і, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2019
Збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся новымі экспанатамі, перададзенымі настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэем Георгіем Латушкам.
падрабязна » -
У Балгарыі адбыўся катэхезацыйны лагер «Крынічка» для беларускіх дзяцей
17 чэрвеня 2019Завяршыў працу 7-ы выязны катэхезацыйны лагер «Крынічка», які праходзіў у фармаце сумеснага знаходжання дзяцей і іх бацькоў. Раней змены «Крынічкі» праходзілі на тэрыторыі Украіны, Расіі і Балгарыі.
падрабязна » -
Дзень медыка і Дзень Святой Троіцы адзначылі ў Бараўлянах
17 чэрвеня 2019Клірыкі прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы ў Бараўлянах ўрачыста павіншавалі мясцовых жыхароў, вялікая частка якіх — медыцынскія работнікі, з Днём медыка, а таксама са 100-годдзем аховы здароўя Беларусі.
падрабязна » -
У Жыровічах працуе лагер «Юны археолаг»
13 чэрвеня 201911 чэрвеня ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна пачаў дзейнічаць лагер «Юны археолаг», якому ўжо пяць гадоў. Рабяты займаюцца не толькі раскопкамі: праграма лагера ўключае і мерапрыемствы, звязаныя з духоўна-маральным выхаваннем.
падрабязна » -
Прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету адбылася ў храме брытанскай вёскі Тудлі
13 чэрвеня 20198 чэрвеня ў царкве Усіх святых у вёсцы Тудлі (Вялікабрытанія) адбылася прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету. Царква Усіх святых (All Saints Church) у невялікай вёсачцы Тудли графства Кент — адзіны ў свеце храм, усе вокны якога ўпрыгожаны вітражамі Марка Шагала.
падрабязна » -
У сталіцы пройдзе «Траецкі фэст»
12 чэрвеня 2019У праграме — батлеечны спектакль, Тэатр ценяў, майстар-клас па японскай і рускай каліграфіі, Выстава-продаж работ і майстар-клас па ткацтве габеленаў і беларускіх народных паясоў, экскурсія па экасцежцы, майстар-клас па народных танцах і іншыя актыўнасці.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі
11 чэрвеня 201910 чэрвеня Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прыняў у Доме Урада мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які прыбыў у Арменію па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і па запрашэнню Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога.
падрабязна »