-
У Грэцыі завяршылася чарговая змена катэхізацыйнага лагера «Крынічка» для беларускіх дзяцей
17 жніўня 2019У лагеры адпачывалі 35 дзяўчынак-падлеткаў з сем'яў вернікаў Увядзенскага, Богаяўленскага і Серафімаўскага прыходаў горада Мінска, з сем'яў святароў Беларускага Экзархату, а таксама сем'яў супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з паслом Германіі ў Беларусі
16 жніўня 201916 жніўня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новапрызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія Манфрэдам Хутэрэрам, які прыбыў у Беларусь у канцы ліпеня гэтага года.
падрабязна » -
Навагрудскае сястрыцтва праводзіць акцыю «Збярэм дзіця ў школу»
15 жніўня 2019У гарадскім гандлёвым цэнтры і іконнай лаўцы сястрыцтва ўстаноўлены спецыяльныя скрыні і каляскі для збору школьных прылад і ахвяраванняў для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў.
падрабязна » -
У Свята-Троіцкім храме Зэльвы памаліліся аб упакаенні паэткі Ларысы Геніюш
15 жніўня 2019У храме Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва адбылося богаслужэнне, за якім былі ўзнесены малітвы аб упакаенні вядомай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан пагутарыў з удзельнікамі маладзёжнага семінара-злёту «Адзінства-2019»
13 жніўня 2019Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў архіпастырскую гутарку з удзельнікамі XII моладзевага міжнароднага праваслаўнага семінара-злёту «Адзінства-2019», які праводзіцца на тэрыторыі Нікольскага скіта блізу хутара Вежнае.
падрабязна » -
Адбылося адкрыццё першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі
11 жніўня 2019У горадзе Рэчыцы адбылося ўрачыстае адкрыццё першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі, які аб'яднаў культурную, духоўную, дабрачынную праграмы і праваслаўны кірмаш, прадстаўлены манастырамі і прыходамі.
падрабязна » -
Фестываль праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі адбыўся ў Круляўшчызне
10 жніўня 2019Пачатак жніўня — радасны і ўрачысты час для праваслаўнага моладзевага руху пры храме Усекнавення галавы Іаана Прадцечы ў Круляўшчызне: у гэты час тут традыцыйна праходзіць Фестываль праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі.
падрабязна » -
09 жніўня 2019
Па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў аграсядзібе «Селяхі» прайшоў VІ штогадовы сацыяльна-дабрачынны злёт праваслаўнай моладзі «Сустрэча сяброў», арганізаваны братчыкамі парафіі святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска пры падтрымцы Ваўкавыскага райвыканкама.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі адбудзецца першы духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль
08 жніўня 2019У Гомельскай епархіі адбудзецца першы духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль, які аб'яднае культурную, духоўную, дабрачынную праграмы і праваслаўны кірмаш, прадстаўлены манастырамі і прыходамі.
падрабязна » -
Сёстры міласэрнасці Лідскай епархіі абмеркавалі пытанні дапамогі псіханеўралагічным хворым
07 жніўня 20191-2 жніўня па благаславенню епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя ў вёсцы Вялічкі Лідскага раёна прайшоў семінар-злёт сясцёр міласэрнасці Лідскай епархіі, прысвечаны тэме «Дапамога псіханеўралагічным хворым».
падрабязна » -
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнародным з'ездзе «Садружнасць праваслаўнай моладзі»
07 жніўня 2019З 13 ліпеня па 1 жніўня ў Расіі праходзіў міжнародны з'езд «Садружнасць праваслаўнай моладзі», удзел у якім прыняла дэлегацыя з Беларусі. Удзельнікі з'езда прайшлі па маршруце: Каранная пустынь — Курск — Сергіеў Пасад — Масква — Мурам — Дзівеева — Белгарад — Рыльск — Курск — пасёлак Залатухіна — Каранная пустынь.
падрабязна » -
Пачаўся штогадовы злёт моладзі Гродзенскай епархіі
06 жніўня 2019Маладыя людзі з розных гарадоў і вёсак сабраліся, каб пагутарыць і паўдзельнічаць у багаслоўскіх гутарках, інтэлектуальных гульнях, спартыўных спаборніцтвах. Сярод удзельнікаў злёту — моладзь з Мінска, Барысава, Зэльвы, Ваўкавыска, Камянца, Свіслачы, Мастоў, Шчучына, Воранава, Вільні, а таксама навучэнцы Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне родным і блізкім ахвяр масавых забойстваў у ЗША
05 жніўня 2019Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста выказаў шчырае спачуванне родным і блізкім ахвяр масавых забойстваў, якія адбыліся 3-4 жніўня ў ЗША.
падрабязна » -
Брэсцкая епархія арганізуе XII Міжнародны семінар-злёт праваслаўных моладзевых брацтваў «Адзінства»
05 жніўня 20199-12 жніўня ў вёсцы Вежнае Пружанскага раёна на тэрыторыі Мікалаеўскага жаночага скіта адбудзецца XII Міжнародны епархіяльны семінар-злёт праваслаўных моладзевых брацтваў «Адзінства».
падрабязна » -
У Бабруйску адбыўся паветраны хрэсны ход
05 жніўня 20193 жніўня па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма быў здзейснены паветраны хрэсны ход («хрэсны лёт», як называюць гэтую традыцыйную акцыю бабруйчане) з крыжам-машчавіком і шануемым спісам Казанскай іконы Божай Маці.
падрабязна »