-
Кіраўнік аршанскай майстэрні «Куцейна» удастоены Патрыяршай ўзнагароды
11 чэрвеня 20199 чэрвеня Свяцейшы Патрыярх Кірыл асвяціў храм у гонар іконы Божай Маці «Неўвядальная Квецень» ў маскоўскім пасёлку Рублёва. Іканастас храма выкананы ў рамеснай майстэрні «Куцейна». Кіраўніку майстэрні Васілю Сакалоўскаму быў уручаны медаль прападобнага Андрэя іканапісца.
падрабязна » -
У фонд Брытанскай бібліятэкі паступіў беларускі пераклад Новага Запавету
08 чэрвеня 20194 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Вялікабрытаніі адбылася перадача ў фонд кнігасховішчаў беларускага перакладу Свяшчэннага Пісання Новага Запавету. У цырымоніі прыняў удзел клірык Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык.
падрабязна » -
У Жлобіне працуе выстаўка «Вобраз. Традыцыя. Час»
08 чэрвеня 2019Духоўнай атмасферай Полацка, Пскова і Ноўгарада XII-XIII стагоддзяў напоўнены гэтымі днямі сцены Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Тут адкрылася выстаўка «Вобраз. Традыцыя. Час», на якой прадстаўлены копіі фрагментаў роспісаў храмаў і манастыроў гэтых старажытных гарадоў. Арганізатарамі гэтай перасоўнай выстаўкі, якая пабывала ўжо ў многіх гарадах Беларусі, выступілі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, прыход храма велікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі Светлагорскага раёна і Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава.
падрабязна » -
Малітвай у абарону жыцця адзначылі ў Оршы 50-годдзе гарадской радзільні
08 чэрвеня 2019Кожнае восьмае дзіця Віцебшчыны з'яўляецца на свет ў Аршанскім гарадскім радзільным доме. Пяць гадоў таму супрацоўнікі радзільні пачалі праводзіць акцыю «Разам у абарону жыцця» — і за гэты час выратавалі 52 дзіцяці.
падрабязна » -
Адкрыты набор удзельнікаў на Дзявяты рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»
07 чэрвеня 2019Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшы за 17 гадоў, неабыякавыя да праблем бліжніх і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца багаслоўем і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння. Прыём заявак да 2 ліпеня.
падрабязна » -
Асвячоны новы будынак Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы
05 чэрвеня 2019Клірыкі прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы ў Бараўлянах асвяцілі новы будынак Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Асвячэнне адбылося па просьбе адміністрацыі медыцынскай установы.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з паслом Германіі ў Беларусі
03 чэрвеня 20193 чэрвеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Петэрам Дэтмарам.
падрабязна » -
У сталіцы Беларусі адбыліся юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
01 чэрвеня 201930-31 мая ў горадзе Мінску адбыліся Юбілейныя XXV міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры». Форум сабраў разам больш за 100 удзельнікаў з розных краін.
падрабязна » -
У Мінску малітоўна памянулі ахвяр трагедыі на Нямізе
30 мая 201920 гадоў таму, 30 мая 1999 года, у цісканіне ў падземным пераходзе сталічнай станцыі метро «Няміга» загінулі 53 чалавекі. «53 рубцы на сэрцы Беларусі» — так абвяшчае надпіс на мемарыяле побач са станцыяй. Большасці ахвяр цісканіны было ад 14 да 20 гадоў.
падрабязна » -
Свята вуліцы арганізаваў для гамяльчан Мікольскі манастыр
28 мая 201926 мая Мікольскі мужчынскі манастыр Гомеля стаў пляцоўкай для свята. Арганізатары назвалі яго «Свята вуліцы», вырашыўшы адзначыць вяртанне вуліцы гістарычнай назвы — Мікольская.
падрабязна » -
28 мая 2019
Адзіным беларускім калектывам, які прыняў удзел у XVIII Маскоўскім Велікодным фестывалі, стаў мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага. Май стаў для мітрапалічага хору трыумфальным месяцам: калектыў заняў другое месца ў катэгорыі «прафесійныя хоры» на XXVIII Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2019» у Беластоку (Польшча).
падрабязна » -
Юбілейным канцэртам адзначыла сваё 30-годдзе Мінскае духоўнае вучылішча
27 мая 2019У сталічнай канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся юбілейны святочны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю Мінскага духоўнага вучылішча. За трыццаць гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала сотні спецыялістаў, якія нясуць послух у розных сферах царкоўнай дзейнасці.
падрабязна » -
24 мая 2019
24 мая Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правяло нараду з кіраўнікамі стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання на базе ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў».
падрабязна » -
30-31 мая ў Мінску пройдуць юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
24 мая 201930-31 мая ў горадзе Мінску адбудуцца юбілейныя ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры». Рэгістрацыя для ўдзелу ў форуме працягнецца да 5 мая ўключна.
падрабязна » -
24 мая 2019
Традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар дня памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і Дня славянскага пісьменства і культуры адбыліся ў гістарычным цэнтры Мінска 24 мая.
падрабязна »