-
Сталічныя праваслаўныя добраахвотнікі правялі генеральную ўборку хоспіса на Аўтадароўскай
11 кастрычніка 2019У мерапрыемствах прынялі ўдзел 25 добраахвотнікаў на чале з старшынёй Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэем Кірылам Шолкавым.
падрабязна » -
Ідзе запіс на семінар для бацькоў дзяўчынак-падлеткаў «Дочкі-маці»
08 кастрычніка 2019Ваша дачка ў падлеткавым узросце, і адносіны сталі мяняцца? Хочаце зразумець яе і сябе? Даследаваць, што перашкаджае вашым даверным адносінам? Вызначыць для сябе стратэгію паводзін са сталеючай дачкой? Стаць не проста добрай мамай, а добрай мамай для сваёй канкрэтнай дзяўчынкі? На семінары вы будзеце практычна, а не тэарэтычна даследаваць свае адносіны. Семінар правядуць супрацоўнікі Цэнтра сям'і і мацярынства «Матуля» ў Мінскай духоўнай акадэміі. Дата і час: 18 кастрычніка, 14:00.
падрабязна » -
Ідзе рэгістрацыя на маладзёжны адукацыйны форум «QUO VADIS?» — 2019
05 кастрычніка 201918-20 кастрычніка ў Бабруйску пройдзе дзевяты міжнародны моладзевы адукацыйны форум «Quo Vadis?», які арганізуецца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Бабруйскай епархіі і аб'ядноўвае праваслаўную моладзь і духавенства з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін блізкага замежжа. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 11 кастрычніка.
падрабязна » -
У Ветцы прайшла выстаўка рэпрадукцый пскоўскіх і наўгародскіх фрэсак
05 кастрычніка 2019Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана 1 кастрычніка ў горадзе Ветцы прайшла выстаўка рэпрадукцый Пскоўскага і Наўгародскага фрэскавага жывапісу XI-XII стагоддзяў «Вобраз. Традыцыя. Час».
падрабязна » -
У Маладзечне завершаны IV Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»
04 кастрычніка 2019У цырымоніі закрыцця пленэру прынялі ўдзел: епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага Рыгор Сарока.
падрабязна » -
04 кастрычніка 2019
Прыходы і сацыяльны аддзел Гомельскай епархіі ў рамках святкавання Дня пажылых людзей правялі дабрачынныя мерапрыемствы: сустрэчы-чаяванні са святарамі, канцэртныя праграмы, паломніцкія паездкі. Адзінокіх бабуль і дзядуль наведвалі дома, у хоспісах, бальніцах сястрынскага догляду, у дамах-інтэрнатах, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання.
падрабязна » -
У капліцы пры РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі здзейснена першая Літургія
02 кастрычніка 20191 кастрычніка, у свята іконы Божай Маці «Ацаліцелька», у капліцы пры РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча адбылася першая Бажэственная літургія.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адкрылася фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі»
29 верасня 2019Цырымонію адкрыцця выстаўкі ўзначалілі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін; Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адкрыецца фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі»
27 верасня 201929 верасня ў 12:00 у Мінскай духоўнай акадэміі адкрыецца фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі». У экспазіцыю ўвайшло каля 200 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату ад яго стварэння да нашых дзён.
падрабязна » -
У Івянцы адкрыўся Чацвёрты Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»
24 верасня 201922 верасня ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна пачаўся Чацвёрты Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай», прысвечаны 35-годдзю ўсталявання святкавання Сабора Беларускіх святых і 5-годдзю Маладзечанскай епархіі.
падрабязна » -
Самы душэўны падарунак да Дня маці: фестываль «Радасць» зноў сустракаюць у Мінску
24 верасня 2019З самай першай «Радасці» фестываль палюбіўся многім мінчанам. Яго чакаюць і прыходзяць на мерапрыемствы ўсёй сям'ёй. Тут гучыць жывая музыка, праходзяць кінапаказы, канцэрты, спектаклі, інтэрактыўныя і гульнявыя дзіцячыя праграмы, можна задаць цікавячае пытанне святару і пакаштаваць стравы манастырскай кухні. Неад'емнай часткай фестывалю з'яўляецца праваслаўная выстава. Гэтым разам прывязуць прадукцыю сваіх манастыроў і прыходаў больш за 90 удзельнікаў з 11 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Узбекістана, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Грэцыі, Палесціны ды Сірыі.
падрабязна » -
Пераможцы конкурсу жывапісу «Шчасце — жыць у мірнай краіне!» пабывалі ва Усіхсвяцкім храме Мінска
23 верасня 201921 верасня храм-помнік у гонар Усіх святых у горадзе Мінску наведалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце — жыць у мірнай краіне!», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які праводзіцца Беларускім фондам міру.
падрабязна » -
Праваслаўная моладзь наведала Курапаты
23 верасня 2019Моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі», арганізаванай БРСМ. У верасні валанцёры акцыі пабывалі ў Курапатах, дзе ўсклалі кветкі да крыжоў.
падрабязна » -
23 верасня 2019
19 верасня кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі правяла прэзентацыю кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019).
падрабязна » -
Выраблены памятны знак «25 гадоў турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы»
22 верасня 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэлігійная місія «Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы» вырабіла памятны нагрудны знак «25 гадоў турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы», які будзе ўручаны ўдзельнікам канферэнцыі, прысвечанай гэтай знамянальнай даце.
падрабязна »