-
Моладзевыя каманды з Жабінкі і Брэста сталі пераможцамі міжнароднай інтэлектуальнай гульні
13 лютага 2019Па благаславенню мітрапаліта Астанайскага і Казахстанскага Аляксандра адбылася інтэлектуальная інтэрнэт-гульня (інтэрнэт-карусель) «Краіны і народы», прысвечаная пытанням этнагеаграфіі і геаграфіі рэлігій. Разам з казахстанскай моладдзю на пытанні духоўнай віктарыны адказвалі школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Узбекістана, а таксама іх аднагодкі з краін Еўрасаюза — Германіі, Літвы і Латвіі.
падрабязна » -
Традыцыйны баль праваслаўнай моладзі пройдзе ў Бабруйску 15 лютага
13 лютага 2019У свята Стрэчання Гасподняга адзначаецца Сусветны дзень праваслаўнай моладзі. У гэты ж дзень у Палацы мастацтваў горада Бабруйска адбудзецца баль праваслаўнай моладзі. Час правядзення балю: з 17:00 да 20:00.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Стоўбцах
11 лютага 2019«З пачуццём глыбокага смутку і болю даведаўся пра трагедыю, якая адбылася ў сярэдняй школе № 2 горада Стоўбцы, дзе ў выніку нападу зламысніка загінулі настаўніца і адзін з вучняў, а двое навучэнцаў атрымалі раненні», — гаворыцца ў спачуванні Патрыяршага Экзарха на імя старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніса Калесеня.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў прыём у пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран
11 лютага 201911 лютага ў пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 40-годдзя перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Па запрашэнню пасла Ірана ў Беларусі Мастафы Авейсі ў мерапрыемстве прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
09 лютага 2019
8 лютага ў Белай зале храма ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску ў рамках 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбыўся круглы стол на тэму «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства».
падрабязна » -
Дзеці і дарослыя ўзнеслі агульную малітву ў капліцы пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі
08 лютага 2019У дзень барацьбы супраць раку ў капліцы ў гонар ўваскрашэння праведнага Лазара пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі быў здзейснены малебен. Узначаліў набажэнства іерэй Сергій Ляшкевіч.
падрабязна » -
08 лютага 2019
Старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі разам з калектывам тэатра-студыі «Батлейка», студэнтамі Інстытута тэалогіі БДУ і ўдзельнікамі духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» наведаў дзіцячыя сады, у якіх выхоўваюцца дзеці са шматдзетных сем'яў, а таксама дзеці, якія маюць патрэбу ў рэабілітацыйным рэжыме.
падрабязна » -
У Мінскім гарадскім анкадыспансэры быў здзейснены малебен
08 лютага 2019Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню протаіерэй Кірыл Шолкаў здзейсніў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры.
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт прыняў Амбасадара Польшчы ў Беларусі
07 лютага 20197 лютага Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артура Міхальскага.
падрабязна » -
Памёр Васіль Сёмуха — перакладчык Бібліі на беларускую мову
04 лютага 2019На 84-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. У 1995 годзе ён пераклаў на беларускую мову Новы Запавет і Псалтыр, у 2002 годзе — поўны тэкст Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету. Асновай тэксту паслужыў рускі Сінадальны пераклад Бібліі 1840 года.
падрабязна » -
Адкрыты прыём заявак на конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»
01 лютага 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ, МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» абвяшчаюць конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».
падрабязна » -
У Дзень барацьбы супраць раку ў Мінскім анкадыспансэры будзе адслужаны малебен
31 студзеня 20194 лютага, у дзень барацьбы супраць раку, у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры будзе адслужаны малебен. Пачатак у 11:00.
падрабязна » -
У Мінску адбылася штогадовая дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства»
31 студзеня 201929 студзеня завяршылася дабрачынная акцыя «Ангел Ражджаства», арганізаваная МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» пры ўдзеле духоўна-адукацыйнага праекта «Логас» гімназіі № 11 горада Мінска ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзеці-дзецям».
падрабязна » -
У Мірскім замку прайшла канферэнцыя, прысвечаная 180-годдзю Полацкага сабора
30 студзеня 201929 студзеня благачынны Карэліцкай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Орса узначаліў памінальную ліцію ля магілы Феклы Сямашка, маці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі). Маці незабыўнага архіпастыра пахавана ля сцен Свята-Траецкай царквы гарадскога пасёлка Мір. Пасля ліціі ў Мірскім замку адбылася канферэнцыя, прысвечаная 180-годдзю Полацкага сабора.
падрабязна » -
30 студзеня 2019
У Магілёве на базе Трохсвяціцельскага сабора пачынае працу новы сумесны праект Магілёўскай епархіі і Цэнтра паліятыўнай дапамогі, размешчаным на базе УАЗ «Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі».
падрабязна »