-
23 красавіка 2019
21 красавіка клірык кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка ў горадзе Брэсце іерэй Аляксій Макаранка правёў адкрыты лекторый, прысвечаны перыяду Страснога тыдня і звязаных з ім Евангельскіх эпізодаў апошніх дзён зямнога жыцця Госпада Іісуса Хрыста.
падрабязна » -
Вялікапосны канцэрт прайшоў у Петрапаўлаўскім кафедральным саборы Гомеля
23 красавіка 2019У святочны дзень Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, 21 красавіка, у Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля адбыўся канцэрт вялікапосных спеваў. Атрымаць асалоду ад царкоўных спеваў слухачам дапамаглі харавыя калектывы храмаў і ўстаноў адукацыі.
падрабязна » -
На базе Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся курс лекцый «Праваслаўе для пачаткоўцаў»
23 красавіка 2019У храме святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла пры ВіцДС быў здзейснены падзячны малебен з нагоды завяршэння адукацыйнага курса лекцый «Праваслаўе для пачаткоўцаў», арганізаванага пры падтрымцы ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Першамайскага раёна горада Віцебска».
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне ў сувязі з тэрактамі на Шры-Ланцы
21 красавіка 2019«Уваскрэслы Гасподзь няхай пашле больш хуткае выздараўленне параненым, даруе мужнасць родным і блізкім загінулых і пацярпелых і дапаможа ўсім людзям добрай волі супрацьстаяць злу тэрору» — гаворыцца ў спачуванні мітрапаліта Паўла.
падрабязна » -
20 красавіка 2019
20 красавіка на тэрыторыі будуемага храма іконы Божай Маці «Усецарыца» па вуліцы Чыгуначнай у Мінску адбыўся рэспубліканскі суботнік. У добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол будучага каменнага храма, а таксама храма ў гонар святога праведнага страстацерпца Яўгенія Боткіна прынялі ўдзел каля 20 супрацоўнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам працы Ірынай Анатольеўнай Касцевіч і прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў на чале са старшынёй Іванам Аркадзьевічам Гардзейчыкам.
падрабязна » -
У Мсціславе святар прыняў удзел у пасадцы «Алеі сямейных дрэў»
17 красавіка 201913 красавіка благачынны Мсціслаўскай царкоўнай акругі протаіерэй Вячаслаў Івашкевіч прыняў удзел у рэспубліканскім праекце «Парк сямейных дрэў», які стартаваў у горадзе Мсціславе.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі маліліся аб паспяховым правядзенні пасяўной кампаніі
17 красавіка 201913 красавіка 2019 года епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў малітву аб паспяховым правядзенні пасяўной кампаніі перад іконай Божай Маці «Спарыцелька хлябоў» у аднайменным храме вёскі Карытнае Асіповіцкага раёна.
падрабязна » -
9 мая мінскі прыход святой Сафіі Слуцкай запрашае на свята «Дні праваслаўнай культуры «Памяць»
16 красавіка 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прыход храма святой праведнай Сафіі Слуцкай у Мінску запрашае 9 мая прыняць удзел у духоўна-асветніцкім праекце «Дні праваслаўнай культуры "Памяць"». Праект прысвечаны перамозе над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне і аднаўленню міру на зямлі.
падрабязна » -
У крыпце Усіхсвяцкага храма заклалі капсулу з зямлёй з канцлагера «Флосэнбюрг»
11 красавіка 2019На цырымоніі прысутнічалі: міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, прадстаўнікі розных канфесій, дыпламатычнага корпуса.
падрабязна » -
Акцыя «Захаваем Святыню» прайшла ў Чашніцкім благачынні Віцебскай епархіі
11 красавіка 2019Больш за 30 чалавек рознага ўзросту аб'яднала адна мэта — навесці парадак вакол паўразбуранага Нікольскага храма ў вёсцы Браздзецкая Слабада Чашніцкага раёна, пабудаванага ў другой палове XIX стагоддзя. Пасля Другой сусветнай вайны ад храма засталіся адны сцены, але жыхары вёскі не губляюць надзеі на яго адраджэнне.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі адбудзецца адкрыты моладзевы турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР»
11 красавіка 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Гомельскай епархіі з 14 па 17 мая адбудзецца шосты адкрыты Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР» для школьнікаў — знаўцаў асноў хрысціянскай культуры.
падрабязна » -
10 красавіка 2019
Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія на тэрыторыі Полацкай епархіі з 29 красавіка па 16 мая пройдуць урачыстасці, прысвечаныя ўшанаванню памяці подзвігу свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прасвітара Шаркаўшчынскага (1875 — 1919).
падрабязна » -
Адкрыўся афіцыйны акаўнт Гродзенскай епархіі ў Instagram
10 красавіка 2019Па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія 7 красавіка адбылося адкрыццё афіцыйнага акаўнта Гродзенскай епархіі ў сацыяльнай сетцы Instagram. Епархія запрашае ўсіх жадаючых падпісвацца, пакідаць свае лайкі і каментарыі.
падрабязна » -
Стартаваў конкурс літаратурна-даследчых работ «Праваслаўныя святыя і святыні Барысаўскай епархіі»
10 красавіка 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна ў сувязі з 5-годдзем утварэння Барысаўскай епархіі, а таксама ў сувязі з 35-годдзем устанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых і 20-годдзем устанаўлення святкавання Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай праводзіцца конкурс літаратурна-даследчых работ «Праваслаўныя святыя і святыні Барысаўскай епархіі».
падрабязна » -
У Гомелі прайшла канферэнцыя «Традыцыі міласэрнасці і дабрачыннасці ў Царкве і грамадстве»
10 красавіка 2019Канферэнцыя «Традыцыі міласэрнасці і дабрачыннасці ў Царкве і грамадстве», прысвечаная апошняй гомельскай княгіні Ірыне Іванаўне Паскевіч, адбылася па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
падрабязна »